Новости Мядельского района. 21.by

Новости Мядельского района

19.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА працягу трох дзён прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Ільянскага і Смілавіцкага дзяржаўных каледжаў, а таксама Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа наведалі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Мядзела, аг. і к. п. Нарачы, Свіры, Сватак, Крывічоў і Будслава. Яны сустрэліся з вучнямі 9,10, 11 класаў, расказалі пра ўмовы паступлення і вучобы, адказалі на пытанні.

***

УПЕРШЫНЮ за апошнія гады ў кастрычніку зарэгістраваная нараджальнасць была вышэйшай за смяротнасць па Нарацкім сельсавеце ў 2,2 раза, па аддзеле загс райвыканкама — у 1,2 раза.

***

13 ЛІСТАПАДА ў НДЦ «Зубраня», які быў заснаваны ў свой час як лагер піянерскага і камсамольскага актыву, адбыўся ХХІ Рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Піянерыя — новы сезон». У ім прынялі ўдзел 250 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, былі падведзены вынікі піянерскіх спраў за 3 гады.

***

ДНЯМІ адбылася сустрэча выконваючага абавязкі начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юрыя Вашкінэля з жыхарамі вёскі Красняны. Якія прычыны пажараў? Якую небяспеку ўяўляюць сабой калодзежы і ўгарны газ? Гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны ў ходзе сустрэчы. Прысутным растлумачылі правілы спальвання смецця на прысядзібных участках, пытанні бяспекі ў сувязі з надыходам асенне-зімовага перыяду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА працягу трох дзён прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика