Як жыве і працуе ТАА “КантрыМілк”. 21.by

Як жыве і працуе ТАА “КантрыМілк”

20.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі хата не з краю


Ва ўмоўным ланцугу (бо гэта далёка не ўсе звёны, якія ўдзельнічаюць у галоўным накірунку дзейнасці ТАА “КантрыМілк” – вытворчасці малака ), створаным мною ў час размовы з начальнікам аддзела жывёлагадоўлі – ветурачом Алегам Млечка, заатэхнікам-селекцыянерам Дзмітрыем Козакам і аператарам машыннага даення Нінай Мацвяюк, вызначыць, хто іграе вядучую скрыпку, ад каго ў першую чаргу залежаць добрыя надоі, цяжка, але той факт, што, калі хоць адзін са спецыялістаў гэтага тандэма аднясецца на сваім участку да справы абыякава, не выканае яе на ўсе 100%, то хібы выплывуць у наступным звяне, што, безумоўна, паўплывае на канчатковы вынік.

Вышэйпералічанае трыа спецыялістаў якраз-такі і ўтварае тую моцную аснову, у якой кожны з максімальнай адказнасцю адносіцца да сваёй справы. Нягледзячы на тое, што Алег Казіміравіч і Дзмітрый Мікалаевіч у гаспадарцы нядаўна (з лета 2017 года) і пра вялікія поспехі ў рабоце гаварыць пакуль яшчэ рана, але нават дасягненне такога паказчыка, як прыбаўка 3 літраў малака ў дзень на адну карову (у мінулым годзе сярэдні паказчык складаў 15 літраў, у 2018 – 18) і суадносна дадатковай выручкі ў 900 рублёў у дзень, сведчыць, што накірунак выбраны дзейсны.

— Правільная тэхналогія кармлення і здаровыя каровы – адны з асноўных паказчыкаў добрых надояў, –  як ветурач заўважае Алег Казіміравіч, шлях якога ў жывёлагадоўлі складае 17 гадоў. – Зараз гаспадарка налічвае 2 тыс. галоў, з іх 910 — дойны статак. У планах, да канца года мы павінны дасягнуць паказчыка  ў 5,5 тыс. кг малака на адну карову. Лічба хоць і немаксімальная, але на дадзеным этапе здавальняючая.

Сапраўды, беспрывязнае ўтрыманне жывёлы ў кароўніку, на якое не так даўно перайшлі ў гаспадарцы, забяспечыла фізіялагічны камфорт, паўнацэнны збалансаваны круглагадовы рацыён кармлення, мінімізавала стрэсавыя сітуацыі. У сваю чаргу пастаянны кантакт кароў адна з адной, як заўважае  Дзмітрый Козак, патрабуе зладжанай і арганізаванай работы ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў.

Селекцыя і ўзнаўленне дойнага статка – непасрэдная задача Дзмітрыя Мікалаевіча. Хоць ён і кажа, што ў сельскую гаспадарку трапіў выпадкова, але, безумоўна, хітруе – яго бацькі — заатэхнікі, якія, дарэчы, усё жыццё адпрацавалі ў гэтай гаспадарцы. Нягледзячы на тое, што з дзяцінства бачыў іх нялёгкую працу, пасля службы ў арміі, лёс усё роўна прывёў юнака ў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы (тады яшчэ) інстытут, і спецыяльнасць выбраў, як у бацькоў, – зааінжынерыя. Строгі  догляд за каровамі: за іх цыклам даення, колькаснымі паказчыкамі надояў і з чым яны звязаны, перыядычнасцю захворванняў – дапамагае заатэхніку-селекцыянеру своечасова выключыць з агульнага статка тую карову, якая перастае быць, як ён кажа, “фабрыкай вытворчасці малака”.

    Па словах Алега Казіміравіча і Дзмітрыя Мікалаевіча, іх работа не мела б  добрых вынікаў, каб не аператары машыннага даення, якія бачаць карову кожны дзень па некалькі гадзін і ведаюць пра яе ўсё — безумоўна, калі яны такія, як даярка з 27-гадовым стажам Ніна Мацвяюк – уважлівая, неабыякавая, адданая  справе.

Сама Ніна Дзмітрыеўна пра сваю значнасць гаворыць сціпла, але, як ніхто іншы, разумее, наколькі важна ў яе рабоце быць адказнай.

Прыступаючы раніцай да сваёй справы, першае, на што звяртае яна ўвагу пры падрыхтоўцы кароў да дойкі, на іх настрой, паводзіны.

Толькі заўважыць нешта падазронае (бывае, здаецца, і здаровая карова, а  малако пачынае паступова падаць), адразу ж падае сігнал ветурачу, заатэхніку ці калезе па змене, каб тая нічога не ўпускала з поля зроку.

— А надоі? Вось накармілі добра, стварылі спрыяльныя ўмовы для стойла, своечасова  назначылі лячэнне, калі раптам што здарылася з каровай, і ў мяне добрыя паказчыкі, — разважае Ніна Дзмітрыеўна, — а работа ж не толькі мая — агульная…

Так, так, заўважаю сабе я, як і продаж гаспадаркай тры месяцы запар у 100% аб’ёме малака класам “экстра”, як і адсутнасць у свядомасці людзей, з якімі давялося пазнаёміцца і пагутарыць маралі “Мая хата з краю”.

Алена БАКУН.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Алег Млечка, Ніна Мацвяюк і Дзмітрый Козак абмяркоўваюць надзённыя пытанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як жыве і працуе ТАА “КантрыМілк”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика