Раён маленькі, а справы — вялікія!. 21.by

Раён маленькі, а справы — вялікія!

20.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Палацы Незалежнасці 29 кастрычніка прайшла сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з актывам БРСМ, прысвечаная 100-годдзю ВЛКСМ. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ролю моладзевага руху ў нашай краіне неабходна павялічваць. “Трэба вызначыцца нарэшце з тымі накірункамі, па якіх будзе працаваць моладзь”, — адзначыў у сваім выступленні кіраўнік дзяржавы. Пра бягучую дзейнасць і перспектывы развіцця моладзевага руху на Жабінкаўшчыне расказала выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Валерыя МАРКОЎСКАЯ:
— Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання і ўмацавання сямейных каштоўнасцяў сярод маладога пакалення. Жабінкаўскі райкам грамадскага аб’яднання “БРСМ” працуе ў гэтым напрамку. Мы плануем далучыцца да маштабнага праекта “ПапаЗал”, які дазволіць бацькам больш часу праводзіць са сваімі дзецьмі, а мамам крыху адпачыць. Распрацавана канцэпцыя, і зараз мы шукаем магчымасці ўвасобіць гэтую ідэю ў жыццё.
Сярод перспектыўных накірункаў дзейнасці БРСМ Прэзідэнт вылучыў студатрадаўскі і валанцёрскі рух. У нашым раёне сёлета працавалі два студэнцкія атрады — на камбікормавым заводзе і на базе ААТ “Ракітніца”. З гэтымі прадпрыемствамі мы супрацоўнічаем ужо не першы год. Хацелася б, вядома, каб і іншыя арганізацыі нашага раёна запрашалі маладых людзей на працу падчас канікулаў.
Многія школьнікі жадаюць працаваць, аднак працадаўцы асцерагаюцца браць на сябе адказнасць за непаўнагадовых, а ВНУ і каледжаў на Жабінкаўшчыне няма. Атрады фарміруюцца з ліку тых студэнтаў, якія вяртаюцца на лета дадому з вучобы. Так, камбікормавы завод з прычыны спецыфікі сваёй дзейнасці прымае на працу толькі паўналетніх.
У нашым раёне сфар-міраваны два валанцёрскія атрады — у Ракітніцкай і першай гарадской школах. Гэтым летам яны правялі акцыю “У школу з “Добрым Сэрцам”, падчас якой сабралі канцылярскія прылады для дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы. У аўторак, 13 лістапада, прайшла акцыя “Не прапальвай сваё жыццё” па прафілактыцы тытунекурэння. Нашы валанцёры вельмі актыўныя, заўсёды праяўляюць ініцыятыву, прапануюць цікавыя ідэі і праекты.
Валанцёрскі атрад сярэдняй школы № 1 праводзіць акцыі па дапамозе бяздомным жывёлам. Школьнікі збіраюць корм і адвозяць яго ў прытулкі ў Брэст і Кобрын. Гэту ідэю прапанавала педагог-арганізатар першай адзінаццацігодкі Яўгенія Дземідзюк.
Мы заўсёды гатовы падтрымаць ініцыятыўных маладых людзей. Сёння, напрыклад, шукаем праекты для агульнарэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Гэта выдатная магчымасць для творчых хлопцаў і дзяўчат заявіць пра сябе.
У будучым мы б хацелі наладзіць больш цесныя адносіны з працоўнай моладдзю, пачуць пра іх праблемы і распрацаваць разам адпаведныя праекты. Сёння ў нашым раёне галоўным чынам актыўныя школьнікі. І хаця мы ўвесь час знаходзімся ў пошуках новых ідэй, развіваемся і яшчэ не дасягнулі ўсяго, што запланавана, я з упэўненасцю магу сказаць, што раён наш хоць і маленькі, але справы ў нас — вялікія! І за гэта дзякуй нашай актыўнай, неабыякавай, сучаснай моладзі!
Запісала Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палацы Незалежнасці 29 кастрычніка прайшла сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з актывам БРСМ, прысвечаная 100-годдзю ВЛКСМ. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика