Самы вялікі інтэрактыўны ўрок у краіне пройдзе для 1000 беларускіх старшакласнікаў. 21.by

Самы вялікі інтэрактыўны ўрок у краіне пройдзе для 1000 беларускіх старшакласнікаў

20.11.2018 15:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другі этап рэспубліканскага конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў velcom YOUTH пачнецца з самага вялікага ўрока ў краіне. Ужо ў гэтую суботу 24 лістапада першы інтэрактыўны майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі»  адначасова аб’яднае старшакласнікаў па ўсёй Беларусі. Ён пройдзе ў самай вялікай зале кінатэатра velcom cinema VOKA. Удзел у майстар-класе прымуць больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў Мінска, а таксама больш за 800 зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу з 236 навучальных устаноў Беларусі. 

Тэхнічна самы вялікі ўрок у краіне будзе забяспечаны пры дапамозе прамой трансляцыі майстар-класа праз відэасэрвіс VOKA для зарэгістраваных удзельнікаў праекта. Акрамя таго, усе зацікаўленыя навучэнцы краіны змогуць паглядзець трансляцыю абсалютна бясплатна на канале velcom YOUTH платформы VOKA.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

Майстар-класы пройдуць у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11). Спікерам, які правядзе першы вялікі ўрок, стане Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы. Да ліку спікераў наступных майстар-класаў далучацца іншыя выбітныя трэнеры і выступоўцы.

На мінулым тыдні арганізацыйны камітэт падвёў вынікі збору заявак ад удзельнікаў конкурсу. Старшакласнікі з усёй краіны прынялі актыўны ўдзел у праекце, а самай актыўнай навучальнай установай у краіне стала 44-я школа г. Віцебска, дзе вырашылі паспрабаваць прапанаваць свае ідэі, каб змяніць свет, амаль 100 вучняў. Агульная геаграфія праекта ахоплівае каля 90 населеных пунктаў краіны – ад сталіцы, абласных і раённых цэнтраў да сельскіх школ і школ-інтэрнатаў. Праект velcom YOUTH стаў па-сапраўднаму агульна-нацыянальным, дайшоў да самых зацікаўленых і матываваных школьнікаў.

«velcom YOUTH мае сваёй мэтай падтрымку беларускай адукацыі, мовы і культуры. А яшчэ гэта выдатная магчымасць для старшакласнікаў рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы. У партнёрстве з міжнародным фарматам TEDх мы імкнёмся даць беларускай моладзі магчымасць прадэманстраваць свае ідэі. А каб школьнікі мелі адпаведны досвед, мы прапануем ім прыняць удзел у серыі воркшопаў, каб умець выступаць і выказваць свае думкі перад вялікай аўдыторыяй», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя ў снежні і студзені. Серыя такіх заняткаў будзе садзейнічаць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый у школьнікаў, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў зможа стаць выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня.

У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі. Больш падрабязна прачытаць пра вынікі першага этапу і паглядзець спісы зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу можна на сайце velcom-youth.by.

На трэцім конкурсным этапе з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. хлопцам і дзяўчатам  неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і паказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі этап рэспубліканскага конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў velcom YOUTH пачнецца з самага вялікага ўрока ў краіне. Ужо ў гэтую суботу 24 лістапада першы інтэрактыўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика