Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных у Гудагаі абнаўляецца. 21.by

Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных у Гудагаі абнаўляецца

21.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных у Гудагаі абнаўляецца

07:00 / 20.11.2018
224
IMG_3320.jpg
На ўскрайку Гудагая знаходзіцца брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных – месца, ля якога штогод праходзяць мітынгі і ўрачыстасці.

Памяць пра  савецкіх воінаў, якія  знайшлі  тут апошні спачын, была ўвекавечана ў 1954 годзе. Тады на месцы воінскіх пахаванняў устанавілі невялікі драўляны помнік. У 1975 годзе ён быў рэканструяваны.

 Да 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зменіцца тэрыторыя каля брацкай магілы і абновіцца помнік.

–  Дзякуючы пошукавай рабоце ўсіх неабыякавых людзей, а таксама вучняў і настаўнікаў мясцовай школы штогод у Гудагай прыязджаюць нашчадкі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Але гэтае месца святое не толькі для  родзічаў ваеннапалонных, якія тут пахаваны,  але і для ўсіх, хто жыве на гэтай зямлі, –  гаворыць старшыня Гудагайскага сельвыканкама Віктар Станіслававіч Карповіч. –  Таму вырашана добраўпарадкаваць тэрыторыю каля брацкай магілы і абнавіць бетонныя пліты.
Вакол помніка залілі сцяжку і павялічылі  мемарыяльныя пліты, у  хуткім часе  будзе выкладзена дарожка з пліткі, з’явяцца лавачкі. 

70 прозвішчаў савецкіх воінаў, пахаваных у брацкай магіле ў Гудагаі, устаноўлена за апошнія гады.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўскрайку Гудагая знаходзіцца брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных – месца, ля якога штогод праходзяць мітынгі і ўрачыстасці. Памяць пра  савецкіх воінаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика