Дом, где нет купленой мебели! Мастер резьбы по дереву Олег Кулин всё делает сам. 21.by

Дом, где нет купленой мебели! Мастер резьбы по дереву Олег Кулин всё делает сам

21.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зірнуўшы з парога адным вокам на кухню Тамары Віктараўны Кулін, рашыла, што яна карыстаецца дарагім гарнітурам з масіву. І памылілася. Шафы, стальніца, палічкі, уманціраваная хлебніца аказаліся не проста дарагімі, а супердарагімі – эксклюзіў, у якога няма ніводнага блізняці. Я ж упершыню пабывала ў доме, у якім зусім няма куплёнай мэблі. Ніякай. Літаральна ўсё, ад падсвечнікаў да шафаў – ручная работа Алега Браніслававіча Куліна.

Любоў да дрэва, можна лічыць, ад продкаў. Прадзед і прапрадзед былі садоўнікамі ў пана Забелы. Пасля рэвалюцыі пан з Белага ўцёк, а дзеда рэпрэсіравалі. Крыху ж раней літоўскае прозвішча Кулінус пазбавілася суфікса. Алег Браніслававіч расказвае пра карані справы і роду, знаёмячы з кватэрай-музеем.

– Разам з намі сюды пераехала гэта старадаўняя ікона Багародзіцы, зрабіў для яе новую аправу. А вось гэты начнік спачатку быў попельніцай, перарабіў. Наогул, менавіта на таршэры назаўсёды адвучыўся рабіць па шаблоне. Памятаю, па схеме скрупулёзна выточваў дэталь да дэталі, пачаў дастаўляць – не падыходзіць. Выкінуў, і з тых часоў раблю толькі па сваім адчуванні. Магу ўзор недзе падгледзець, вока ж чапляецца, але ўвасабляю па-свойму. Падабаецца працэс, таму мне ўсё роўна што рабіць, канапы ці будку для сабакі – калі бяруся, то павінна быць дасканала.

У зале столік з гнутымі ножкамі і цяжкім лёсам – доўга ляжаў недаробленым яшчэ да вяртання Алега Браніслававіча на малую радзіму. Мяккая канапа, іканастасы, як пад свае іконы, так і падарунак сябру, падстаўкі для кветак, рамка для люстэрка. У чарговым пакоі ложак-пяцімінутка і такая ж лавачка ў прыхожай. Называе іх так, бо гэта зусім простыя работы, на хуткую руку – родныя з дзецьмі павінны былі прыехаць, змайстраваў, каб было на чым спаць. На іх практычна няма элементаў разьбы, не тое што на кухонным гарнітуры, над якім карпеў пэўна 4 месяцы.

А ў царскіх варотах храма велікамучаніцы Параскевы Пятніцы – 170 элементаў разьбы. Як сустрэліся тады з айцом Уладзімірам, Алег і не памятае. Аднак пагадзіўся дапамагчы, паколькі царкву ў Арэхаўне лічыць сваёй, не засталося болей храмаў у акрузе, хаця раней былі і ў Белым, і ў Мосары. Бацюшка дапамог набыць тады недастатковы інструмент, і ён працаваў. Бывала прачынаўся сярод ночы, падымаўся, рабіў некалькі нарэзак, удасканаліўшы віток, і зноў клаўся. Сон не прарываў творчы працэс, а наадварот – дапамагаў. Пасля былі купцы з іншых прыходаў, толькі Кулін адмовіў. Ён не працуе на заказ, не дакранаецца да дрэва без закліку душы. І вельмі цэніць, калі ў яго работах бачаць не тавар, а твор. “Немцу знаёмаму, з нашых, падарыў разную хлебніцу. Дык ён хлеб у яе не кладзе – кажа, шкада”. Гаворачы гэта, Алег Браніслававіч задаволена ўсміхаецца.

Складана сказаць, што ў доме больш за ўсё мне спадабалася. Напэўна, спальны пакой, з паўкруглай шафай, разной канапай, прыгожым люстрам і проста чароўным гадзіннікам. Ён – з чорнай вольхі – любімага матэрыялу гаспадара, паколькі менавіта гэта дрэва і без афарбоўкі з цягам часу набывае багаты насычаны колер.

Алег Браніслававіч лічыць, што навучыць разьбэ па дрэве можна практычна любога. Шкадуе толькі, што рамеснікаў многа, а мастакоў амаль няма. І марыць перадаць гэта старадаўняе майстэрства маладому пакаленню, таму спадзяецца, што абавязкова знойдзецца вучань, для якога, як і для яго, важны будзе сам працэс.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зірнуўшы з парога адным вокам на кухню Тамары Віктараўны Кулін, рашыла, што яна карыстаецца дарагім гарнітурам з масіву. І памылілася. Шафы, стальніца, палічкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика