Дажджы, снег і каля нуля. 21.by

Дажджы, снег і каля нуля

04.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  


На гэтым тыдні надвор’е на Нясвіжчыне, як і на большай тэрыторыі краіны, змянілася кардынальна: замест маразоў прыйшла адліга, чакаецца мокры снег і дажджы.

Сёння, 4 снежня, тэмпература прагрэецца ўдзень да 3 градусаў са знакам “+”, уначы таксама з плюсам — 1…3 °С. На працягу дня — суцэльная воблачнасць і ападкі ў выглядзе дажджу. Паўднёвы вецер складзе 4 — 6 метраў за секунду.

У сераду, 5 снежня, будзе менш ападкаў: толькі ў другой палове дня метэаролагі абяцаюць невялікі снег, дождж, заходні вецер — да 7 м/с. Удзень ад 0 да +1 °С, ноччу — -2…-1 °С.

Чацвер, 6 снежня, будзе воблачным з праясненнямі, магчымы невялікі туман. Будзьце пільнымі на дарозе! Вецер паўночна-заходняга напрамку складзе  3 — 5 м/с. Тэмпература на гэты дзень — -2…0 °С, уначы — да 4 градусаў са знакам “-”.

У пятніцу, 7 снежня, спецыялісты абяцаюць нам невялікі снег на працягу дня і паўднёва-ўсходні вецер 6 — 8 м/с, пры парывах — да 12. Удзень — -2, ноччу — -2…-1 °С.

Пра змяненні ў надвор’і ў выхадныя — чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні надвор’е на Нясвіжчыне, як і на большай тэрыторыі краіны, змянілася кардынальна: замест маразоў прыйшла адліга, чакаецца мокры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика