Происшествия. Криминал. 21.by

Происшествия. Криминал

04.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінал. Здарэнні
Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Аляксей Іспянькоў.
Чужы дом
Калі ў доме ніхто не жыве, гэта яшчэ не значыць, што ён нічыйны і што яго можна разбіраць. Пра гэта, відаць, не падумалі трое жыхароў Сіроціна, якія прыняліся разбіраць у сваёй вёсцы дом, што належыць жыхару Магілёўскай вобласці. Махляры ўкралі 22 лісты шыферу, дошкі, ацяпляльны кацёл. Супраць вяскоўцаў узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, якое пагражае мужчынам, – да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Ноўтбук
Пацярпела жыхарка Лескавіч, якая мела звычку выходзіць з дому і пры гэтым не замыкаць уваходныя дзверы. У яе з пакоя прапаў ноўтбук, які ацэнены больш як на 700 рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Грошы
Да жыхаркі аг. Мікіціха  ў госці завітаў мясцовы жыхар.  Сустрэча не абышлася без ужывання спіртных напіткаў. Будучы падшафэ, госць заўважыў жаночую сумачку, якая стаяла ў пакоі. Калі гаспадыня адвярнулася, мужчына ўкраў з сумкі 120 рублёў. Знайсці махляра супрацоўнікам РАУС было няцяжка. Але вось грошы забраць не ўдалося, бо мужчына паспеў іх патраціць.
Прадукты
У РАУС звярнуўся жыхар Віцебска, які расказаў, што ў ягоным дачным доме ў пасёлку Заводскі  пабывалі злодзеі. Прапалі прадукты харчавання на 110 рублёў. Узбуджана крымінальная справа, злодзеі вышукваюцца.
Са зводак ДАІ
Не прыпыніўся
Жыхар аг. Кардон, які ехаў на асабістым мапедзе “Альфа”, не выканаў неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца. Але ж уцячы парушальніку ўсё роўна не ўдалося, ён быў затрыманы. У мужчыны не было правоў кіравання, допуску да ўдзелу ў дарожным руху і страхоўкі на мапед. Акрамя таго, як высветлілася, за падобныя парушэнні мужчына прыцягваўся ўжо да адказнасці. Складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў. За тое, што не прыпыніўся па патрабаванні супрацоўніка ДАІ, мужчыну пагражае штраф памерам у 13 базавых велічынь. Таксама ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў, на два гады.
Адміністрацыйны пратакол на паўторна бяспраўнага быў перададзены ў суд Шумілінскага раёна. Паводле рашэння суда, мужчыну прысуджаны штраф памерам у 30 БВ.
Механізатары
На мінулым тыдні супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі некалькі парушэнняў сярод кіроўцаў сельгастэхнікі. Механізатар сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”, які ехаў на трактары “Беларус”, не меў рэгістрацыйных дакументаў на транспартны сродак. У другога механізатара гэтай жа гаспадаркі, які перавозіў у кабіне пасажыраў, што забараняецца Правіламі,  не было на МТЗ страхоўкі.
Механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” не меў рэгістрацыйных дакументаў на прычэп-бочку. Светлавыя прыборы на прычэпе таксама адсутнічалі. На ўсіх парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы. Работнікі сельгаспрадпрыемстваў выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Зімовыя шыны
У першыя дні снежня супрацоўнікі ДАІ праводзяць рэйды па праверцы наяўнасці зімовых шын на аўтамабілях. Вадзіцелям, якія не пераабулі сваё аўто, пагражае штраф да 0,5 БВ.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №94 ад 04.12.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінал. Здарэнні Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Аляксей Іспянькоў. Чужы дом Калі ў доме ніхто не жыве, гэта яшчэ не значыць, што ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика