Зноў крадзеж у бальнічнай палаце.... 21.by

Зноў крадзеж у бальнічнай палаце...

04.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4309.jpg

 26-гадовы Н., жыхар Івацэвічаў, адчуў недамаганне, трапіў на бальнічны ложак – у неўралагічнае аддзяленне УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”. У палаце раённай бальніцы гэты раней судзімы малады чалавек зразумеў, што можна не толькі лячыцца – тут яму ёсць чым пажывіцца! Тым болей, побач нямоглыя хворыя людзі.


Пакуль другі хворы – Т., мужчына 1950 года нараджэння, спаў на бальнічным ложку, Н. вырашыў пакарыстацца яго мабільным тэлефонам, тым болей, ён падключаны да інтэрнэту. Забраў чужы мабільнік, выйшаў з ім з палаты, сеў гуляць у анлайн-гульні, якія патрабуюць грашовых трат, праводзіў агляд розных відэа на ютубе... Прыкладна цераз гадзіну тэлефон заблакіравалі, бо ўтварылася сур’ёзная запазычанасць. Н. паклаў мабільнік на месца, але працягнуў праводзіць “рэвізію” гэтага хворага суседа, які моцна спаў. Знайшоў у тумбачцы 50 рублёў (адной купюрай), забраў сабе.

Раніцай пацярпелы Т. узяў у рукі тэлефон, памкнуўся патэлефанаваць жонцы, але яго нумар, паўторымся, заблакіравалі. Т. са здзіўленнем даведаўся, што на яго нумары ўтварылася запазычанасць… у 47 рублёў, хаця да ўчарашняга вечара баланс быў станоўчым +10 рублёў. Хтосьці пагуляў нядрэнна! Цераз пэўны час Т. адкрыў кашалёк і ўбачыў, што кудысьці яшчэ і прапала 50-рублёвая купюра… На Н. ляглі ўсе падазрэнні, Т. выклікаў міліцыю.

Цікава, што Н., калі даведаўся, што па факце крадзяжу выклікалі міліцыю… уцёк з бальніцы. Але яму, хвораму, далёка ўцячы не было суджана: у хуткім часе ён ужо даваў паказанні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Нагадаю, што некалькі месяцаў назад у Івацэвіцкай ЦРБ ужо фіксаваўся крадзеж, калі цяжарная жанчына “абчысціла” суседку па палаце. Зараз, як бачыце, сітуацыя ў многім падобная. Прыкра, што крадзеж ажыццяўляецца ў чалавека, які можа кепска сябе адчуваць, які знаходзіцца пад уздзеяннем лекавых прэпаратаў. Тым не меней, варта разумець, што не кожны хворы абавязкова сумленны чалавек, хтосьці можа скарыстацца бездапаможным станам суседа па бальнічнай палаце.
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.        
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У палаце раённай бальніцы гэты раней судзімы малады чалавек зразумеў, што можна не толькі лячыцца – тут яму ёсць чым пажывіцца! ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика