Пасля рамонту быў урачыста адкрыты будынак Смаргонскага раённага суда. 21.by

Пасля рамонту быў урачыста адкрыты будынак Смаргонскага раённага суда

07.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напачатку снежня пасля заканчэння будаўніча-мантажных работ  быў урачыста адкрыты абноўлены будынак раённага суда.  Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел, старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун і яго першы намеснік Валерый Цімафеевіч, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, прадстаўнікі будмантажнага трэста №41, праектнай арганізацыі, упраўлення капітальнага будаўніцтва, структур, якія па доўгу службы ўзаемадзейнічаюць з судом.

Урачыстасць распачалі работнікі культуры, потым са словамі ўдзячнасці будаўнікам выступілі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, кіраўнікі абласнога і раённага суда, была перарэзана традыцыйная чырвоная стужка, і ўсе ўдзельнікі ўрачыстага мерапрыемства накіраваліся ў абноўлены будынак суда.

 IMG_2637.JPG

Урачыстасць адкрылі культработнікі.

IMG_2638.JPG
 

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства.

 IMG_2646.JPG

Са знамянальнай падзеяй віншуе старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК.

IMG_2661.JPG
 

Пераразанне сімвалічнай чырвонай стужкі.


 

Прадоўжылася ўрачыстасць у зале. За якаснае выкананне будаўніча-мантажных работ некаторым спецыялістам будаўніча-мантажнага трэста №41 былі ўручаны Падзякі абласнога суда. Салідны падарунак атрымаў калектыў раённага суда ад вышэйстаячай абласной структуры, а яшчэ падарункі ад раённых службаў, з якімі узаемадзейнічае раённы суд.

IMG_2677.JPG
 

Так выглядае знутры абноўлены будынак суда.

IMG_2690.JPG
 

Старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр КОРЗУН уручае Падзяку  дырэктару будаўніча-мантажнага трэста №41 Сяргею РАДАМАНУ.

IMG_2692.JPG
 

Такой жа ўзнагароды ўдастоены  электрамантажнік БМТ №41 Аляксей БЯЛЕВІЧ.

IMG_2693.JPG
 

І тынкоўшчык з сумяшчэннем прафесіі маляра Ірына СУБАЧ.

IMG_2696.JPG
 

Старшыні раённага суда Лідміле Пятровай уручаны пашпарт ад тэлевізара.

IMG_2707.JPG
 

Па святочнаму апранутыя работнікі суда і адвакаты.

IMG_2731.JPG
 

Падарункі ад сілавых структур раённаму суду.

IMG_2738.JPG
 

А таксама ад бальніцы і падатковай інспекцыі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку снежня пасля заканчэння будаўніча-мантажных работ  быў урачыста адкрыты абноўлены будынак раённага суда.  Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел, старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика