Толькі за адзін дзень 6 снежня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі выпісана 165 экзэмпляраў раёнкі . 21.by

Толькі за адзін дзень 6 снежня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі выпісана 165 экзэмпляраў раёнкі

07.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З газетай па жыцці – Наталля, Аляксандр і Мілана СКАРУБЫ
Яшчэ і яшчэ раз даводзіцца канстатаваць, што падчас правядзення Дня падпісчыка многія з гараджан прымяркоўваюць наведванне аддзялення паштовай сувязі менавіта на гэты дзень. Тады і колькасць выпісаных экзэмпляраў раёнкі значна павялічваецца. Так адбылося і на гэты раз.

На бачных месцах у горадзе загадзя былі вывешаны каляровыя афішы аб тым, што 6 снежня адбудзецца Дзень падпісчыка, у раённай газеце таксама змяшчаўся анонс аб гэтым. На жаль, сёлета такая акцыя праводзілася на пачатку месяца, калі многія яшчэ не атрымалі ні зарплату, ні пенсію. Але, як бы там ні было, падпісчыкі, аддадзеныя сваёй любімай газеце, прыйшлі ў аддзяленне Крупкі-1 і зрабілі свой выбар.

Словы ўдзячнасці ў адрас «Крупскага весніка» гаварылі Ганна Бабіцкая, Марыя Марцынкевіч, Ія Лучына, Галіна Румянцава, Валянціна Скваркоўская, Марыя Лобач, Валянціна Красоўская, Васіль Сяргун, Святлана Гудым і многія іншыя.

– Сёлета спаўняецца 45 гадоў, як у нашу сям’ю ідзе раённая газета, – адзначыў Іван Варона. – Ішоў у паштовае аддзяленне і нагадаў гэту адметную дату. Нягледзячы на тое, што назвы газеты мяняліся, асноўная мэта журналістаў заставалася адной і той жа – несці жыхарам раёна даступную інфармацыю, расказваць аб падзеях, што адбываюцца ў раёне, яго людзях і іх справах. Асабіста я на працягу апошніх гадоў імкнуся выкарыстоўваць магчымасць рабіць у Дзень падпісчыка падпіску адразу на паўгода, тады атрымліваеш бонус – бясплатную падпіску на месяц. Акрамя таго, што такая акцыя выгадная, рэдакцыя дае ў падарунак яшчэ і маляўнічы каляндар на 2019 год з лагатыпам «Крупскі веснік», што таксама вельмі прыемна.

Падпісчык з 45-гадовым стажам Іван ВАРОНА

Сваё меркаванне выказала і Лідзія Мішына: «Раённую газету заўсёды чакаю з нецярплівасцю і чытаю яе ад першай старонкі і да апошняй. Асабіста ведаю ўсіх аўтараў, часта тэлефаную ў рэдакцыю, звяртаюся за парадай або падказкай. Кожны месяц раблю выразку з газеты, дзе друкуецца «Лунный календарь», асобна на стале ляжыць суботні нумар з праграмай тэлебачання. Мясцовым журналістам зычу творчых поспехаў і ўдач, вострага пяра і новых удзячных чытачоў».

Мяркуем, што ў другой палове месяца ў раёне пройдзе яшчэ адзін Дзень падпісчыка. Але не варта чакаць яго. Заходзьце ў аддзяленне паштовай сувязі, звяртайцеся да начальнікаў перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі, да паштальёнаў, а таксама ў рэдакцыю да грамадскага распаўсюджвальніка. Зрабіце падарунак сабе і сваім родным, сябрам, знаёмым – выпішыце ім «Крупскі веснік»!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ і яшчэ раз даводзіцца канстатаваць, што падчас правядзення Дня падпісчыка многія з гараджан прымяркоўваюць наведванне аддзялення паштовай сувязі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика