Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лістападзе. 21.by

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лістападзе

11.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лістападзе
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лістападзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя камітэта.
Сярод прадуктаў харчавання прыкметней за ўсё патаннелі цытрусавыя (на 9,08 працэнта), гарох і фасоля (на 2,86 працэнта), салёная і вэнджаная рыба, ласасёвая ікра (на 2,33 працэнта), сухафрукты (на 2,32 працэнта).
Лідары ў рэйтынгу тавараў, што падаражэлі, - свежыя агуркі (на 44,26 працэнта) і свежая белакачанная капуста (18,63 працэнта). Агародніна ў цэлым падаражэла на 15,36 працэнта. Стаў даражэйшы таксама вінаград і свежыя памідоры - на 14,32 працэнта і 12,38 працэнта адпаведна.
Абутак патаннеў на 3,31 працэнта, адзенне - на 0,08 працэнта. Цэны на мэблю знізіліся на 1,41 працэнта.
Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны патаннелі на 0,04 працэнта. Самым прыкметным аказалася павелічэнне платы за аўтастаянку - на 3,92 працэнта.
Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,61 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,56 працэнта. Бензін і іншыя віды паліва выраслі ў цане на 1,81 працэнта.
Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе склала 0,6 працэнта.-0-
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў лістападзе 10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика