З 1 студзеня 2019 года ўстаноўлены новыя памеры мінімальнай зарплаты. 21.by

З 1 студзеня 2019 года ўстаноўлены новыя памеры мінімальнай зарплаты

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 1 студзеня 2019 года месячная мінімальная зарплата ўстаноўлена ў памеры 330 рублёў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года № 870.

Памер пагадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначае наймальнік шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай зарплаты на суадносіны разліковай нормы рабочага часу каляндарнага года (устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам) і колькасці месяцаў каляндарнага года.

Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры належным выкананні абавязкаў работнікам. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу. Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэй за ўстаноўлены ўрадам.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня 2019 года месячная мінімальная зарплата ўстаноўлена ў памеры 330 рублёў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика