Назвы забытых рэчак Краснапольшчыны. 21.by

Назвы забытых рэчак Краснапольшчыны

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мяне заўсёды асабліва прываблівалі гісторыя, геаграфія і літаратура. Перапляценне гэтых навук ляжыць у аснове ўсіх маіх артыкулаў.

Артыкул, што прапануецца чытачу, уяўляе сабою аповед пра тое, што азначала назва забытай рэчкі Касмачоўкі ў агр. Леніна.


Леніна (да 1967 г. – Гніліца ) – аграгарадок у Горскім сельскім Савеце, за 10 км ад Краснаполля. Праз вёску праходзіць міліярацыйны канал, злучаны з ручаём – прытокам р. Каўпіта. Вось гэты меліярацыйны канал у мінулым быў рэчкай Касмачоўкай.

Працягласць вадацёка, які можна назваць рэчкай, павінна быць10 км. Вадацёк, які менш за 10 км, называецца ручаём. Касмачоўка цяпер – гэта меліярацыйны канал працягласцю 7 км. У мінулым гэта была рэчка працягласцю больш за 10 км. Пачыналася гэта рэчка з балот пад назвай Кіслашчэеўка і Ходараўскае, што на поўдзень ад пасёлка Вясёлы.

У пачатку XX ст. на гэтай рэчцы быў ставок, штучна зроблены пруд, дзе жыхары купаліся, лавілі рыбу, мылі (пралі праннікамі) бялізну.

Я памятаю, як мы ў дзяцінстве каталіся па яго склонах на санках і лыжах. Знаходзіцца гэты ставок за пабудовай сучаснай пошты агр. Леніна.

Што азначае назва Касмачоўка? Магчыма, тут жыў нейкі чалавек па прозвішчу Касмач? Давайце прааналізуем гэту назву і вызначым, што на самай справе яна азначала.

Назва рэчкі Касмачоўкі аформлена па-славянску. Яе нашы продкі ўспрымалі менавіта як рэчку, а не як ручай.

Назва гэта цікава тым, што ў ёй можа бачыць адлюстраванне былых часоў і даўніх падзей, звязаных са зменай насельніцтва. Старажытных балтаў і фіна-ўграў змянілі славяне. Славянскія перасяленцы ўзаемадзейнічалі ля берагоў Касмачоўкі не толькі са старажытнымі балтамі, але і з фіна-ўграмі.

Нашы назіранні паказваюць, што старажытныя гідронімы, каранёвыя асновы якіх выяўляюцца на розных тэрыторыях былой суперэтнічнай кантактнай зоны, могуць матывавацца на аснове фактаў розных старых і новых моў і дыялектаў, у якіх захаваліся адпаведныя словы.

Назва Касмачоўка складаная, двухасноўная, утворана двумя каранёвымі гідранімічнымі асновамі: -кас — і -мач- .

Каранёвая гідранімічная аснова -кас- у розных фанетычных варыянтах выяўляецца таксама ў гідронімах Касінка, Касна, Касянка, Кошна, Кашанка, Коска, Козка (басейн Сожа), Касенка, Касавая, Косава, Касожа, Касуха, Кошка, Кошча, Кашэлка, Кашанка, Кашыра (басейн Акі).

Такім чынам карані -кас- , -кос- звязаны з асновамі кос(к), кас(к),кош(к), якія вядомы ў фіна-ўгорскіх і цюрскіх мовах у значэннях «расчышчаннае месца ў лесе», «пажога», «голае, пустое месца», «сухі, высахлы», «мель».

Каранёвая аснова -мач- славянская па паходжанні і з’яўляецца варыянтам нейкай старажытнай «праасновы» з агульным значэннем «вада» (параўнайце: «мокры», «мачыць», «замочаны» – акунуты у ваду, або акружаны вадой).

Можна думаць, што назва Касмачоўка фармілавалася паступова на працягу стагоддзяў. Спачатку ў якасці назвы ўжывалася першая частка гідроніма -кас- , магчыма, -каса- . Яна разумелася ў значэнні «мелкая рэчка, па берагах якой вядзецца высяканне ці выпальванне лесу пад пашу». Потым носьбіты індаеўрапейскіх гаворак дадалі да фіна-ўгорскага гідроніма каранёвую аснову -мач- , бо ўспрынялі сам аб’ект як мясцовасць, акружаную, затопленую навокал вадой, якая ўлетку высыхае і там можна займацца земляробствам, касіць траву. У падтрымку гэтай версіі можна прывесці назву высахлага, абмялеўшага балота на левым беразе гэтай рэчкі, каля агр. Леніна, з агульнай назвай Касіцкі.

Так, у выніку складання двух розных найменняў узнікла назва рэчкі Касмачоўка, якая цяпер знікла і пазначана на сучасных геаграфічных картах у выглядзе меліярацыйнага рова.

Людзі абжывалі гэтыя мясціны з сівой старажытнасці, таму і назву Касмачоўка можна заканамерна лічыць свайго роду «рэліктам» мінулых стагоддзяў. Моўным фактам, які пакінулі пасля сябе плямёны, што жылі на берагах ракі яшчэ да прыходу сюды славян.

Падрыхтаваў М. Шпунтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяне заўсёды асабліва прываблівалі гісторыя, геаграфія і літаратура. Перапляценне гэтых навук ляжыць у аснове ўсіх маіх артыкулаў. Артыкул, што прапануецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика