Старшакласнікам — пра ВІЧ і вірусныя гепатыты. 21.by

Старшакласнікам — пра ВІЧ і вірусныя гепатыты

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбылася сустрэча ўрача-эпідэміёлага Жабінкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзіміра Лапуса з вучнямі трэцяй гарадской школы і ліцэя.
Старшакласнікі даведаліся, што на Жабінкаўшчыне сёлета зарэгістраваны чатыры выпадкі ВІЧ-інфекцыі — адзін звязаны з ін’екцыйным увядзеннем наркотыкаў, яшчэ ў трох інфіцыраванне адбылося падчас сексуальных кантактаў. Тры працоўныя мігранты заразіліся за межамі нашай краіны.
Уладзімір Ханонавіч расказаў юнакам і дзяўчатам пра крыніцы заражэння ВІЧ, асноўныя шляхі інфіцыравання, нагадаў: каб не дапусціць заражэння, неабходна весці здаровы лад жыцця, прытрымлівацца духоўна-маральных арыенціраў, пазбягаць выпадко­вых палавых сувязяў, не карыстацца агульнымі шпрыцамі і іголкамі, нестэрыльнымі ці чужымі брытвамі і манікюрнымі прыладамі, не ўжываць наркатычныя рэчывы.
Акрамя таго, на сустрэчы былі закрануты праблемы парэнтаральных вірусных гепатытаў, якія з’яўляюцца адным з асноўных фактараў рызыкі для здароўя чалавецтва, у большасці выпадкаў працякаюць скрыта і бессімптомна, а без лячэння хранічны вірусны гепатыт часта прыводзіць да развіцця цырозу ці раку печані. Вірусы гепатытаў В, С, D перадаюцца пры неабароне­ным сексуальным кантакце, праз кроў (у тым ліку праз ін’екцыйнае ўвядзенне наркотыкаў, пры карыстанні агульнымі шпрыцамі і іголкамі, нестэрыльнымі ці чужымі брытвамі і манікюрнымі пры-ладамі).
Таксама Уладзімір Лапус звярнуў увагу вучняў на гігіенічныя аспекты харчавання, прафілактыку скаліёзаў, парушэнняў зроку, шкоду карыстання мабільнымі тэлефонамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбылася сустрэча ўрача-эпідэміёлага Жабінкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзіміра Лапуса з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика