Ахоўваць спакой і зацікавіць турыстаў. 21.by

Ахоўваць спакой і зацікавіць турыстаў

13.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БЯЛЯК.

Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое вёў кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. На парадак дня былі вынесены два пытанні.
Як сёлета выконваецца план мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў на Жабінкаўшчыне, расказаў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Ілля Хвалько.
— За 10 месяцаў адзначаецца рост злачыннасці да 135 супраць 125, зарэгістраваных за такі ж перыяд у мінулым годзе, — гаварыў Ілля Яўгенавіч. — З 21 да 33 вырасла колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах, а таксама з удзелам непаўнагадовых (з 1 да 4). У той жа час у крымінальную зводку менш трапіла нецвярозых правапарушальнікаў, раней асуджаных, тых, што здзейснілі злачынствы ў адносінах да пажылых людзей, цяжкіх відаў.
Прымаўся комплекс мера-прыемстваў, каб папярэдзіць правапарушэнні, якія пагражаюць жыццю і здароўю грамадзян, парушаюць грамадскі парадак; у сферы сямейна-бытавых адносін; вялася прафілактычная работа з асобамі, якія маюць судзімасць, з непаўнагадовымі і пажылымі адзінока пражываючымі грамадзянамі і тымі, што злоўжываюць алкаголем.
Пракуратура раёна право-дзіла праверкі выканання заканадаўства ў рабоце грама-дскіх пунктаў аховы правапарадку, дзейнасці камісій па супрацьдзеянні карупцыі і па справах непаўнагадовых.
За 10 месяцаў бягучага года па лініі барацьбы з эканамічнай злачыннасцю на тэрыторыі раёна зарэгістравана сем злачынстваў, адно з якіх — карупцыйнай накіраванасці.
ЯК ВЫКОНВАЮЦЦА мерапрыемствы па рэалізацыі на Жабінкаўшчыне Дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная на 2016 — 2020 гады”, паведаміў галоўны спецыяліст райвыканкама Валерый Ігнатчык.
— Доля Жабінкаўскага раёна ў экспарце турыстычных паслуг Брэстчыны складае 12,7 працэнта, — уводзіў у курс справы Валерый Аркадзьевіч. — У межах бязвізавага рэжыму наш раён наведалі 53 турысты. У цэлым, на Жабінкаўшчыне турысцка-аздараўленчы накірунак маюць санаторыі “Буг” і “Надзея”, парк-атэль “Лясная гавань”, спортынг-клуб “Залаты фазан”, Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Адпачыць турысты могуць у 15 аграсядзібах. Турысцка-экскурсійныя паслугі аказваюць два тураператары: ТУП «Падарожнічаем разам” і ПТТУП “КРЫСтур”.
Акрамя таго, у нашым раёне распрацавана 15 турысцка-экскурсійных маршрутаў. Сярод іх, напрыклад, веласіпедны мікрапраект Green Velo праз Жабінку (Рэспубліка Польшча і Рэспубліка Беларусь) працягласцю 190 кіламетраў.
Прыцягненню турыстаў садзейнічаюць культурна-масавыя і падзейныя мерапрыемствы, што праводзяцца ў раёне. Так, традыцыйным для Жабінкаўшчыны сталі раённае свята “Хмелеўская Сёмуха” і міжнародны байкерскі злёт у “Арляняці”. Штогод музей у Малых Сяхновічах прымае ўдзел у міжнароднай акцыі “Ноч у музеі”.
На тэрыторыі раёна працягвае развівацца паляўнічы і спартыўны турызм. У гэтым садзейнічаюць раённая арганізацыя РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” (былі арганізаваны чатыры замежныя паляўнічыя туры) і спортынг-клуб “Залаты фазан”.
Валерый Аркадзьевіч у сваім выступленні падкрэсліў, што на Жабінкаўшчыне неабходна адкрыць турысцка-інфармацыйны цэнтр, які б прадастаўляў інфармацыю аб турысцка-рэкрэацыйных магчымасцях рэгіёна, месцах і прапановах грамадскага харчавання, афішы спартыўных, культурных і забаўляльных мерапрыемстваў у Жабінцы і раёне. Было б няблага стварыць відэаролікі пра турыстычны патэнцыял краю. Валерый Ігнатчык заўважыў: усе рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы выдадзены на рускай мове, што значна зніжае аўдыторыю і геаграфічны патэнцыял — варта было б перакласці іх на польскую, англійскую мовы і размясціць выданні на інфармацыйных платформах іншых дзяржаў.
Дагэтуль не наладжаны выраб і рэалізацыя сувенірнай прадукцыі з культурна-гістарычнымі славутасцямі раёна.
— Трэба зрабіць усё, каб прывабіць у раён турыстаў і каб у іх засталіся добрыя ўражанні аб нашым краі, — рэзюмаваў Валерый Ігнатчык.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана БЯЛЯК. Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое вёў кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. На парадак дня былі вынесены два пытанні. Як сёлета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика