“Акадэмія інтэлекту”. 21.by

“Акадэмія інтэлекту”

13.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валанцёрская ініцыятыва пад такой назвай пачынае ажыццяўляцца ў раёне ў рамках праекта “Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі”, які рэалізоўваецца Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, тэхнічнай падтрымцы Дацкага Чырвонага Крыжа і ў цесным супрацоўніцтве з органамі мясцовай улады.
Раённая газета “Нарачанская зара” паведамляла ўжо пра адну з міні-ініцыятыў названага праекта — “Дары любоў — захоўвай дабро!”. Падчас яе валанцёры разам з прадстаўнікамі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН наведвалі жыхароў горада, якія перанеслі інсульт. Віншавалі са святамі, уручалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
Ініцыятыва “Акадэмія інтэлекту” — другі этап рэалізацыі гэтага праекта. Пра яе правядзенне і ішла нядаўна размова на пасяджэнні валанцёрскага савета, створанага пры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Адразу выконваючая абавязкі старшыні названага грамадскага аб’яднання Валянціна Стрэж праінфармавала прысутных аб рабоце, якая арганізуецца на Мядзельшчыне пад эгідай Таварыства Чырвонага Крыжа па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сацыяльнаўразлівых катэгорый грамадзян. У тым ліку інвалідаў, сем’яў, дзе выхоўваюцца інваліды, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама пажылых адзінокіх і грамадзян, якія пражываюць адны.
Потым выступіла кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы Людміла Перагуда. Людміла Пятроўна паведаміла, што на гэты раз праектам будуць ахоплены 15 грамадзян пажылога ўзросту з Мядзела, якія пакутуюць ад дэменцыйных кагнітыўных парушэнняў. У рэалізацыі праекта задзейнічаны валанцёры пярвічнай арганізацыі Мядзельскага ТЦСАН раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, валанцёрская група “Крок за крокам” (кіраўнік Людміла Раловіч), грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
— Названая катэгорыя грамадзян адносіцца да групы рызыкі, — гаворыць прамоўца. — Яна падвергнута дэментным формам кагнітыўных парушэнняў, якія часцей за ўсё з’яўляюцца пачатковым праяўленнем дэменцыйнага працэсу. У выніку чаго чалавек скардзіцца, што нешта забывае, не памятае. Асабліва гэта датычыць людзей пенсіённага ўзросту, праца якіх раней больш насіла не разумовы, а фізічны характар. Звязана гэта пераважна з частковай стратай мабільнасці і камунікатыўных сувязей, ізаляванасцю ад зносінаў з іншымі людзьмі.
Вось і ставіцца задача: аказаць псіхалагічную падтрымку такім грамадзянам праз задзейнічанне іх у мерапрыемствах, накіраваных на стымуляванне пазнавальнай дзейнасці, прыцягненне да ўмераных фізічных нагрузак і падтрыманне актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валанцёрская ініцыятыва пад такой назвай пачынае ажыццяўляцца ў раёне ў рамках праекта “Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика