Юны інтэлектуал з Мышкавіцкай СШ паспяхова выступіў на тэлешоу. 21.by

Юны інтэлектуал з Мышкавіцкай СШ паспяхова выступіў на тэлешоу

13.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ужо каторы год на базе Мышкавіцкай СШ працуе аб’яднанне на інтарэсах “Эрудыт” на чале з бяззменным кіраўніком Наталляй Шчэрбіч. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце установы адукацыі Любоў Маркевіч.

Удзельнікі аб’яднання сустракаюцца, каб у гульнёвай форме прымяніць сваю эрудыцыю. Як правіла, у інтэлектуальных гульнях трэба адказваць на пытанні з разнастайных сфер жыцця. Заняткі праходзяць з вялікім эмацыянальным уздамам і пакідаюць добры настрой на ўвесь тыдзень.

Каманда мышкавіцкіх інтэлектуалаў “Жылінскі і Ко” – пастаянная ўдзельніца раённых інтэлектуальных гульняў, дзе паказвае добрыя вынікі, а ў сваёй узроставай катэгорыі (VI клас) з’яўляецца пераможцай турніраў.

Зусім нядаўна рабяты-інтэлектуалы ўдзельнічалі ў адборачным этапе тэлевізійнага шоу “Я ведаю!”. Падчас адборачнага тура, які праводзіў прафесійны “інтэлектуальны” ігрок Леанід Клімовіч, выхаванец Н.А.Шчэрбіч Аляксей Аляксееў стаў лепшым у раёне і пачаў рыхтавацца да тэлешоу.

Нядаўна Аляксей разам з Наталляй Аляксандраўнай прынялі ўдзел у здымках праекта, дзе рабяты даказваюць, што яны актыўныя і ўсебакова развітыя дзеці. На жаль, рабятам з правінцыі складана сапернічаць з аднагодкамі з вялікіх гарадоў, але наш інтэлектуал даказаў, што ўсё магчыма! На праекце Аляксей падцвердзіў званне ініцыятыўнага і вынаходлівага і, галоўнае, атрымаў вялізны вопыт.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо каторы год на базе Мышкавіцкай СШ працуе аб’яднанне на інтарэсах “Эрудыт” на чале з бяззменным кіраўніком Наталляй Шчэрбіч. Аб гэтым расказала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика