У мінулую суботу, упершыню ў выхадны дзень, у Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы была арганізавана работа вадзіцельскай камісіі. 21.by

У мінулую суботу, упершыню ў выхадны дзень, у Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы была арганізавана работа вадзіцельскай камісіі

14.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое рашэнне было прынята адміністрацыяй бальніцы для таго, каб наведвальнікам было больш зручна звяртацца па медыцынскія паслугі.

– Сёння па запісе вадзіцельскую камісію праходзяць трынаццаць чалавек, – гаворыць рэгістратар Валянціна Уладзіміраўна Каўтанюк. – Яшчэ адзін малады чалавек звярнуўся ў рэгістратуру паліклінікі асабіста. Пры наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў ні ў каго ніякіх праблем няма. Працуюць усе спецыялісты. 
– Аказалася, што ў суботу прайсці камісію нашмат прасцей, чым у будны дзень, – гаворыць Яўгеній, які прыехаў з Васілішак. – Нідзе няма чэргаў, не губляеш дарэмна часу. Запісацца на прыём таксама можна без праблем. 
Шчучынец Арцём Арабчык мае намер атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, таму і звярнуўся для праходжання вадзіцельскай камісіі. Ён быў уражаны тым, што практычна ў кожны кабінет да ўрача заходзіў адразу, не чакаючы нават некалькі хвілін.
– Прыемна, што ў Шчучынскай ЦРБ такім чынам клапоцяцца пра наведвальнікаў, – гаворыць Арцём.
Немнагалюдна было і каля кабінета намесніка галоўнага ўрача па медыка-сацыяльнай экспертызе і рэабілітацыі А.А. Жамойцінай.
– Парадак правядзення такой адміністрацыйнай працэдуры, як платная паслуга “вадзіцельская камісія”, быў дакладна вызначаны, – гаворыць Алена Анатольеўна. – Напярэдадні ў раённай газеце мы некалькі разоў друкавалі аб’яву, дзе ўказвалі час работы і пералічвалі шэраг дакументаў, неабходных для праходжання камісіі. Крыху хваляваліся, ці змогуць нашы наведвальнікі справіцца з аплатай у банку. Аднак, як высветлілася, дарэмна. Супрацоўнікі аддзялення Беларусбанка дапамагалі сваім кліентам. 
Шчыра прызнацца, я таксама была ўражана. У адзінаццаць гадзін, калі ўжо адыходзіла з бальніцы, амаль усе жадаючыя вадзіцельскую камісію прайшлі. Людзі былі задаволены.
– Арганізацыя работы вадзіцельскай камісіі ў другую суботу месяца – гэта толькі адно з шэрага новаўвядзенняў, якія плануюцца ў нашай бальніцы, – гаворыць галоўны ўрач Шчучынскай ЦРБ Іван Уладзіміравіч Загароўскі. – На даны момант ужо зменены графік работы фізіяпрацэдурных кабінетаў: пацыенты могуць трапіць туды з васьмі гадзін раніцы да сямі вечара. У бліжэйшы час пацыенты даведаюцца і пра іншыя змены.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне было прынята адміністрацыяй бальніцы для таго, каб наведвальнікам было больш зручна звяртацца па медыцынскія паслугі. – Сёння па запісе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика