Мікалай Зіноўевіч і Галіна Паўлаўна Абрамчук ужо паўвека разам. 21.by

Мікалай Зіноўевіч і Галіна Паўлаўна Абрамчук ужо паўвека разам

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полесская правда

>

У лістападзе ў Мерчыцкім цэнтры культуры і побыту «Спадчына Палесся» адбылася выдатная падзея – ушанаванне залатых юбіляраў сямейнага жыцця – Галіны Паўлаўны і Мікалая Зіноўевіча Абрамчук – у беларускім нацыянальным стылі.

Мікалай Зіноўевіч і Галіна Паўлаўна Абрамчук ужо паўвека разам
Творчыя работнікі цэнтра, фальклорна-этнаграфічны калектыў «Палясяначкі» і выдатныя спявачкі в. Крыўчыцы па-сапраўднаму аздобілі гэта мерапрыемства нацыянальным каларытам. З прывітальнай песняй, хлебам-соллю і прымаўкамі сустракалі яны віноўнікаў урачыстасці. Здаецца, што зусім нядаўна маладыя і закаханыя  падалі заяву на рэгістрацыю шлюбу. І вось ужо вакол дарослыя дзеці і шумныя ўнукі. Але сэрцы па-ранейшаму б’юцца ў такт. 50 гадоў разам у радасці і ў горы – вялікі дар і адначасова выпрабаванне, узнагародай за якое служыць залаты юбілей сумеснага жыцця.

У вытоках стварэння сям’і Абрамчук было, безумоўна, каханне. Пазнаёміліся Галіна з Мікалаем на танцах у вясковым клубе в. Соміна Івацэвіцкага раёна. І ўжо з першага знаёмства ў іх сэрцах зацеплілася іскрынка ўзаемнага пачуцця, якая перарасла ў сапраўднае каханне і завяршылася рэгістрацыяй шлюбу.

Прайшлі гады. Пад гукі вясельнага маршу, быццам вярнуўшыся на 50 гадоў назад, Галіна Паўлаўна і Мікалай Зіноўевіч, хвалюючыся, увайшлі ў залу, дзе праходзіла рэгістрацыя: побач, трымаючыся рука аб руку, як і на працягу ўсяго жыцця, у знак вернасці абмяняліся пярсцёнкамі, станчылі вальс, а ў завяршэнне запалілі сямейны ачаг, які стаў сімвалам нязгаснага кахання пары Абрамчук.


Мікалай Зіноўевіч і Галіна Паўлаўна Абрамчук ужо паўвека разам
Сакратар Мерчыцкага сельвыканкама Наталля Ліхота ўручыла шчаслівай пары кветкі, сімвалічнае пасведчанне аб залатым шлюбе і медаль. Імёны залатых юбіляраў занесены ў кнігу ганаровых юбіляраў аддзела загс Пінскага райвыканкама.

Больш за 46 гадоў Мікалай Зіноўевіч ад-шчыраваў у ПМК-34. За сумленную працу неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі, па-дзячнымі лістамі і прэміямі. Уганараваны звання «Заслужаны меліяратар». Галіна Паўлаўна спачатку працавала ў ашчаднай касе, затым доўгі час у гандлі, а яшчэ пазней – на хлебапякарні.

Сям’я Абрамчук дала пуцёўку ў жыццё дзвюм дачкам і сыну. Але асаблівая радасць для бабулі і дзядулі іх чацвёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў.

Галіна Паўлаўна і Мікалай Зіноўевіч служаць прыкладам для сваіх дзяцей, як трэба будаваць дружную сям’ю, прыкладам дабра і вернасці, годнасці і працавітасці.

Ніна АЛЯКСАНДРАВА.

Comments are closed.

 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика