Кореличчанка Яна Бабанская презентовала проект «Под созвездием добра» на первой сессии Молодежного парламента при Гродненском областном Совете депутатов. 21.by

Кореличчанка Яна Бабанская презентовала проект «Под созвездием добра» на первой сессии Молодежного парламента при Гродненском областном Совете депутатов

17.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучаніца 9 “Б” класа сярэдняй школы №1 Карэліч Яна Бабанская стала адной з самых юных удзельніц першай сесіі Маладзёжнага парламента IV склікання пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Аднак гэта не перашкодзіла прадстаўніцы нашага раёна ўпэўнена прэзентаваць свой праект.


Першая афіцыйная сустрэча запомнілася юным парламентарыям знаёмствам са старэйшымі калегамі з дэпутацкага корпуса вобласці і камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. А яшчэ таленавітыя юнакі і дзяўчаты атрымалі пасведчанні членаў маладзёжнага парламента і адразу прэзентавалі грамадскасці свае ініцыятывы.

Яна Бабанская прыехала на сесію з праектам “Пад сузор’ем дабрыні”, накіраванага на стварэнне на Карэліччыне ўстойлівай платформы для валанцёрскага руху. У планах нашага парламентарыя аб’яднаць вучняў старэйшых класаў раёна дзеля дапамогі дзецям-сіротам, сталым людзям і ветэранам і ўдзелу ў добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу “Зорка”, помнікаў, паркаў і іншых аб’ектаў.

Стварэнню такога ўдалага праекту паспрыяла падтрымка настаўнікаў роднай школы, асабліва намесніка дырэктара ўстановы па выхаваўчай рабоце Таццяны Леанідаўны Кулініч. Важнае значэнне мелі і парады метадыста Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вікторыі Юр’еўны Русецкай.

– Першая сесія Маладзёжнага парламента прайшла на самых радасных эмоцыях, –
адразу пасля вяртання на малую радзіму падзялілася Яна Бабанская. – Асабіста я выступала ў камісіі па грамадскай нагрузцы і валанцёрскім руху. Там я пачула шмат цікавых выступленняў. Юныя парламентарыі, сапраўды, прадставілі вельмі грунтоўныя праекты. Яны маюць практычны характар і знакавыя для шэрагу раёнаў. Напрыклад, некаторыя ініцыятывы ўжо рэалізуюцца два гады і дэманструюць пэўныя поспехі. Веру, што і наш праект прынясе такія добрыя вынікі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучаніца 9 “Б” класа сярэдняй школы №1 Карэліч Яна Бабанская стала адной з самых юных удзельніц першай сесіі Маладзёжнага парламента
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика