На Миорском металлопрокатном заводе "контур закрыт". 21.by

На Миорском металлопрокатном заводе "контур закрыт"

17.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 У размове з генеральным дырэктарам Міёрскага металапракатнага завода Пятром ШЫМУКОВІЧАМ выраз «контур закрыты» гучыць часта. У адносінах непасрэдна да галоўнага вытворчага памяшкання — лістапракатнага цэха — азначае, што дахавыя работы закончаны, сценавыя панэлі занялі свае месцы, вокны і дзверы ўстаноўлены. 

Часовая кацельня дзейнічае, унутры будынка створаны неабходны для мантажу абсталявання мікраклімат, а гэта не менш за плюс пяць градусаў. Не, будаўнікі адсюль яшчэ не пайшлі, на такім вялізным аб’екце ім спраў хопіць надоўга. Дастаткова сказаць, што патрабавалася заліць не менш за 50 тысяч кубаметраў бетону, больш за 46 тысяч ужо ўкладзена. На чарзе выраўноўванне падлогі цэха.

Цяпер на пляцоўцы заняты каля паўтысячы чалавек, у бліжэйшы час іх колькасць павялічыцца. Пры тым вялізны гмах набыў канчатковыя абрысы ў бела-шэрых і блакітна-сініх колерах, нават у цяперашняй няўстойлівай асення-зімовай смузе выглядае велічна.


— Спецыялісты вядуць мантаж абсталявання, — між тым працягвае знаёміць са становішчам спраў на будоўлі Пётр Мікалаевіч. — Сабрана прыкладна палова стана RСМ, а гэта каля 600 тон “металу” па вазе і не менш за 10 метраў у вышыню. Разгортваюцца работы на каўпаковых печах і лініі ачысткі. Ідзе прыёмка фундаментаў DСR — стана карэкціроўкі таўшчыні пракатнага ліста. Потым і на іх пачнуць працаваць мантажнікі. Асноўнае абсталяванне прывезена, дадатковае — паступае.


Хапае спраў па ўладкаванні інжынерных сетак. Цеплавымі, газавымі, водаправоднымі трубамі, электракабелямі займаюцца спецыялісты з полацкіх, віцебскіх і іншых вузкапрофільных фірм.


Побач з асноўным будынкам цэха ўзводзяць прыбудовы для падводзімых трубаправодаў, кабеляў, устаноўкі электраабсталявання. Яны ў рознай ступені гатоўнасці.


 За апошні месяц чамусьці не памяняўся знешні выгляд адміністрацыйнага будынка.
— Чакалі фасадныя пліты, цяпер яны рыхтуюцца да мантажу. У другой частцы будынка па часовай схеме “зашываюцца” вокны, падводзіцца цепламагістраль, каб стварыць умовы для ўнутраных аддзелачных і мантажных работ, — адказвае Петр Мікалаевіч.


У гаражах таксама закрыты контур. У кампрэсарнай пачалі займацца фундаментамі пад турбакампрэсары. У будынку водападрыхтоўкі выконваецца заліўка ростверкаў. На ачысных збудаваннях бетонныя работы завершаны, вядзецца гідраізаляцыя. На будынку склада маслаў узводзіцца дах. Будуюцца дарогі… Увогуле, работы вядуцца па графіку. Асвятленне і цеплазабеспячэнне ёсць, пад’ёмныя краны зманціраваны і дзейнічаюць, вокны, дзверы і вароты ўстаноўлены, самыя патрэбныя інжынерныя сеткі пракладзены, адным словам — умовы для працы створаны. Таму зімовыя халады будаўнікоў не стрымліваюць, а на некаторых участках нават дапамагаюць. На аб’екце кругласутачна заняты людзі з дзясятка падрадных арганізацый, у асноўным беларускіх. Побач з імі працуюць расіяне. Шэф-мантаж — кантроль за захаваннем усіх правіл — ажыццяўляе нямецкая кампанія.


Паралельна рыхтуем кадры спецыялістаў інжынернага ўзроўню для будучай вытворчасці. Адна група стажыравалася ў Германіі ў лістападзе. Наступныя паедуць у студзені-лютым. А гэта не толькі пракатчыкі, а яшчэ газавікі, механікі, аўтаматчыкі, аператары на канкрэтнае абсталяванне…


— Шчырае пажаданне з такім жа аптымізмам падысці да завяршальных работ!


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фотаматэрыял прадастаўлены ММПЗ-груп.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У размове з генеральным дырэктарам Міёрскага металапракатнага завода Пятром ШЫМУКОВІЧАМ выраз «контур закрыты» гучыць часта. У адносінах непасрэдна да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика