Как в Ушачах готовятся к переписи населения-2019. 21.by

Как в Ушачах готовятся к переписи населения-2019

17.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як мы ўжо паведамлялі, у Беларусі завяршыўся першы этап падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва. У лістападзе рэгістратары правялі абход дамоў, у якіх пражываюць ці могуць пражываць людзі, а таксама будынкаў, занятых арганізацыямі. Яго мэтай было ўдакладніць спісы адрасных кропак, зрабіць своеасаблівую кантрольную праверку перад тым, як у кастрычніку наступнага года перапісчыкі накіруюцца да грамадзян.

Гэта работа праводзілася ў населеных пунктах, дзе пражывае больш трох тысяч чалавек, таму ў нашым раёне абход ажыццяўляўся толькі ў гарпасёлку. У якасці рэгістратараў выступілі работнікі УП ЖКГ Юрый Лаюшка і Марыя Дробыш. Для гэтага ім давялося асвоіць адмысловыя планшэтныя камп’ютары, у якія былі загружаны карты з інфармацыяй, – папяровыя перапісныя лісты засталіся ў мінулым. Рэгістратары абышлі больш 1200 дамоў г.п.Ушачы, каб упэўніцца, што пазначаныя будынкі існуюць і прыдатныя для пражывання, на іх маецца нумар, назва вуліцы, а на шматкватэрных дамах – пашпарт і ўказальнікі з патрэбнай інфармацыяй. “Абодва рэгістратары падышлі да справы адказна і выдатна справіліся са сваёй місіяй, – адзначае начальнік аддзела статыстыкі Святлана Пятроўна Ядрэўская. “Падчас абходу ўнеслі ў спісы некаторыя карэктывы: так, напрыклад, адзін з дамоў аказаўся знесены, у другім пасля пажару пражыванне людзей немагчыма, – расказвае Ю.Лаюшка (на здымку). – Калі бачылі, што, напрыклад, лічбы на шыльдзе з нумарам дома дрэнна бачны, гутарылі з гаспадарамі – і ў большасці выпадкаў тыя прыслухоўваліся да заўваг, абяцалі выправіць недахопы. Што датычыцца агульных уражанняў, то стан дарог паўсюдна прымальны, да ўсіх будынкаў ёсць падыход, аднак хочацца звярнуцца да ўладальнікаў сабак з просьбай, каб у час перапісу яны прывязалі сваіх гадаванцаў ці закрылі ў якіх-небудзь памяшканнях. Ну і, канечне, нельга не адзначыць зручнасць камп’ютарнай тэхнікі, якая спрасціла нашу справу”.

Што датычыцца сельскіх населеных пунктаў, то навядзеннем парадку ў іх адраснай гаспадарцы займаюцца сельвыканкамы. Патрабаванні тут падобныя: наяўнасць на дамах нумароў і назваў вуліц, калі яны маюцца ў вёсцы. У адпаведнасці з каляндарным планам перапісу, аб выніках праведзенай работы органы мясцовай улады павінны паведаміць да канца бягучага года. Як патлумачыла С.П.Ядрэўская, пасля гэтага будуць фарміравацца абагульненыя даныя, пройдзе тэхналагічнае апрабаванне праграмы “Перапіс”, раённая камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва зацвердзіць спісы перапісчыкаў, у якія ўвойдуць работнікі дзяржаўных органаў і арганізацый раёна.

Нагадаем, што перапіс насельніцтва ў Беларусі будзе праходзіць з 4 па 30 кастрычніка 2019 года.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы ўжо паведамлялі, у Беларусі завяршыўся першы этап падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва. У лістападзе рэгістратары правялі абход дамоў, у якіх пражываюць ці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика