Как Шумилино будет встречать Новый год? Анонс праздничной программы. 21.by

Как Шумилино будет встречать Новый год? Анонс праздничной программы

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы год. Куды пайсці дарослым і дзецям?

Зараз усе рыхтуюцца да Новага года – дома і на рабоце, у дзіцячых садах і школах. Асаблівы ж прыпар у работнікаў культуры. Менавіта на іх мы ўскладваем адказнасць за ўсю  чароўнаўсць і казачнасць навагодніх святаў. І ўжо сёння нам хочацца ведаць, якімі яны будуць. Прыўзняць святочную заслону мы папрасілі Валянціну Навіцкую, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Здабытай інфармацыяй пра самыя знакавыя падзеі (пераважна раённага маштабу, бо ўсяго па раёне пройдзе больш за 200 мерапрыемстваў) мы дзелімся з вамі.

Горад запальвае агні
21 снежня ў 16.00 у Шуміліне адбудзецца першае масавае навагодняе свята “Горад запальвае агні”. За такой шматабяцаючай назвай хаваецца шэсце Дзедаў Марозаў са Снягуркамі і іншымі казачнымі героямі. Чакаецца, што ў сёлетнім парадзе прымуць удзел 335 персанажаў. Традыцыйна шэсце пройдзе па вуліцах Луначарскага і Кароткіна да цэнтральнай гарадской ёлкі і канцэртнай пляцоўкі ў парку, дзе разгорнецца тэатра-лізаванае прадстаўленне, падчас якога чараўнікі разам з дзецьмі запаляць агні вялікай гарадской ёлкі. Свята, якое стане стартам вялікай навагодняй праграмы, упрыгожаць розныя забавы, карагоды і фаер-шоу.
Дабрачынныя ёлкі
21 снежня навагодняе свята “У пошуках Дзеда Мароза” прыйдзе да дзетак раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі.
24 снежня стартуе раённая дабрачынная акцыя “Усё пачынаецца з дабрыні”, якая мае намер не пакінуць без святочных віншаванняў адзінокіх лю-дзей, інвалідаў, ветэранаў. Акцыя бу-дзе доўжыцца да 7 студзеня.
24 снежня для дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, бу-дзе арганізавана навагодняе свята “Прыгоды чараўніка-недавучкі”.
26 снежня ў 10.00 запросіць дзяцей раённая дабрачынная ёлка. У праграме свята – спектакль “Марозка”, гульні, забавы, падарункі. Свята будзе ладзіцца ў актавай зале СШ №1.
26 снежня навагодняя акцыю “Салодкі падарунак” арганізоўвае ў Мішневічах для пацыентаў аддзялення кругласутачнага знаходжання Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага аб-слугоўвання насельніцтва.
27 снежня ТЦСАН правядзе святочны агеньчык для пажылых людзей.
27 снежня “Навагоднія прыгоды Снягуркі і Дзеда Мароза” завітаюць у дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Шуміліне.
28 снежня ў Обальскім сацыяльным прытулку пройдзе ранішнік “Навагодні карнавал”.
28 снежня ранішнік “Навагодняе падарожжа да Дзеда Мароза” пройдзе ў ТЦСАН для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Прэм’ера навагодняга спектакля
25 снежня (у 11.00 і 13.00) нас чакае прэм’ера спектакля “Марозка”, якую рыхтуе Шумілінскі раённы цэнтр культуры. У пастаноўцы будуць заняты 18 артыстаў – як дарослых, так і дзяцей. Хто мена-віта – пакуль сакрэт. Прэм’ера будзе ладзіцца ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў. Уваход платны.
Тыя ж, хто не зможа трапіць на прэм’еру, будуць мець такую магчымасць яшчэ не раз. І не толькі ў Шуміліне, але і ў Слабадзе, Крывым Сяле, Мікіцісе, іншых аграгарадках.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза
З 28 снежня пачне сваю работу “Шумілінская рэзідэнцыя Дзеда Мароза”, якая атрымала прапіску па вуліцы Паўночнай у Шуміліне – у дэндрапарку Шумілінскага лясгаса. У рэзідэнцыі з 28 па 30 снежня з 10.00 да 15.00 кожную гадзіну дзяцей будуць сустракаць Дзед Мароз, Снягурка і іх памочнікі. Вітаюцца арганізаваныя экскурсіі. Кіраў-нікам груп школьнікаў і дзетсадаўцаў дастаткова пазваніць спецыя-лістам раённага цэнтра культуры (тэл. 4-20-66) і заказаць экскурсію. Падвоз дзяцей да дэндрапарка бярэ на сябе аддзел па адукацыі райвыканкама.
У Шумілінскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза дзяцей чакаюць шматлікія сюрпрызы, якія Дзеду Марозу будуць дапамагаць ствараць работнікі раённага цэнтра культуры, лясгаса і Шумілінскага дома рамёстваў.
Дарэчы: з 29 снежня пачнуць работу выязныя Дзед Мароз і Снягурка (запрасіць іх можна па тэл. 4-10-29, 4-20-66).
Спартыўны Новы год
22 снежня ў спартыўнай зале ДЮСШ пройдзе калядны турнір па міні-футболе.
29 снежня ў спартыўнай зале ДЮСШ пройдзе калядны турнір па валейболе сярод мужчын.
5 студзеня аматараў спорту запросіць на гарадскі стадыён “Снежны атракцыён”.
Навагодняя ноч
У навагоднюю ноч з 31 снежня на 1 студзеня нас чакае тэатралізаванае прадстаўленне “Навагодні рэмікс”. Прадстаўленне пачнецца ў 01.30 і будзе доўжыцца да 4.00.
І гэта яшчэ не усё
6 студзеня ў СШ №1 пройдзе гарадскі ранішнік.
11 студзеня будзе арганізаваны калядны вечар “Льются звуки жизни, счастья и добра, озаряя мысли светом Рождества”. Арганізатары вечара, які пройдзе ў Шумілінскай ДШМ, запросяць на мерапрыемства прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама прыватных асоб, якія не шкадуюць сіл, сродкаў і душэўнай цеплыні на дабрачыннасць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №98 ад 18. 12.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год. Куды пайсці дарослым і дзецям? Зараз усе рыхтуюцца да Новага года – дома і на рабоце, у дзіцячых садах і школах. Асаблівы ж прыпар у работнікаў культуры....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика