Чаму дзеці ведаюць пра Санта-Клаўса, а пра беларускага Зюзю нават не чулі?. 21.by

Чаму дзеці ведаюць пра Санта-Клаўса, а пра беларускага Зюзю нават не чулі?

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дашкольнае выхаванне

20181214_174720.jpg

Зіхацяць агнямі ёлкі ў групе дзіцячага садка, мігаюць у акенцах таямнічым святлом шматлікія гірлянды, дзеці з нецярпеннем рыхтуюцца да сустрэчы з чараўніком Дзедам Марозам. Цікава пагутарыць з малымі, што яны ведаюць пра гэтага казачнага персанажа?

Аказваецца беларускія хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі добра знаёмы не толькі з Дзедам Марозам, яго ўнучкай Снягуркай, снегавіком-пачтавіком, але падрабязна расказваюць пра Санта-Клаўса, аленя Рудольфа, гномаў і эльфаў, якія дапамагаюць чараўнікам развозіць падарункі. І гэта не дзіва! На паліцах амаль кожнай крамы горада стаяць святочна адзетыя ў чырвоных пінжачках і шапачках з бразготкамі Санта-Клаўсы. І лялькі, і нават штучныя елачкі спяваюць калядныя песенькі на англійскай мове. Зусім рэдка, толькі ў старых бабулінах скрынях сустракаюцца персанажы рускіх казак - Дзеды Марозы, у традыцыйна доўгіх футрах, валёнках, з чароўнымі посахамі. А пра беларускага Бога зімы Зюзю, - многія нават не чулі.

гаёўкі.jpg

Каб выправіць гэту недарэчнасць, я вырашыла пазнаёміць сваіх выхаванцаў з беларускім чараўніком і яго сябрамі, абапіраючыся на кнігу “Чароўны свет”, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Зюзю беларусы з даўніх часоў ведалі як клапатлівага і справядлівага Бога зімы. Гэта быў высокі стары ў белым кажуху з белымі галасамі і доўгай барадой. Хадзіў ён па снезе босы, а ў руках - заўсёды была жалезная булава. Калі Зюзя бачыў нядбайные адносіны гаспадароў да сябе ці сваёй гаспадаркі, то ён злосна грукаў булавой аб зямлю ці вугал хаты. Беларусы з павагай адносіліся да Бога зімы і заўсёды стараліся заручыцца яго падтрымкай, каб добра перазімаваць халодную і цяжкую зіму. Падчас каляднай сямейнай вячэры сяляне для Зюзі выстаўлялі каля хат пачастунак са словамі: “Зюзя, ідзі куццю с намі есці!” У лясах, палях Зюзя пільна сачыў за зямлёй, раслінамі, звярамі падчас іх зімоўкі.

дзеткі-беларусы едуць ў лес за елачкай.jpg

Зацікавіла выхаванцаў і гісторыя пра сваяка Зюзі, яго памагатага - Ледзянога Дзеда. Гэты персанаж масціў лёдам дарогі, каб сялянам лягчэй было з лесу дровы вазіць, забіраць з балота сена ці пераязджаць праз раку ў суседнюю вёску. А яшчэ Ледзяны дзед вымаражваў паветра, робячы яго чыстым і здаровым. Ледзянога дзеда ў розных частках Беларусі называлі Панам, Марозам Марозавічам, дзедам Марозам, прыпісваючы яму рознае чарадзейства.

Не абмінулі ўвагай дапытлівыя дзеці дзіўную міфічную істоту - Гаёвага дзеда і яго ўнучак – Гаёвак. Яны жылі ў гаі і клапаціліся пра парадак ў ім. Без ведама Гаюна нельга было ссячы і дрэва ў лесе. Калі патрэбны былі дровы на будоўлю хаты ці для печы, сяляне задобрывалі Гаёвага дзядка, загадзя астаўлялі яму ў гаі смачныя пачастункі са словамі: “Гаюн, Гаюн, прымі пачастунак. Ці сам з’ясі, ці ўнучкам аддасі!” Унучкі-гаёўкі амаль увесь год бегалі па лясах, як звычайныя дзяўчаты, а вось на зіму пакрываліся белай поўсцю, зліваючыся са снегам.

Наслухаўшыся дзіўных гісторый, зацікаўленыя малыя выказвалі свае прапановы, як зрабіць міфічных персанажаў. Вырашылі пераапрануць лялек, з якімі ўжо дома не гулялі. З энцыклапедый даведаліся пра асаблівасці адзення і побыт беларусаў, іх адносіны да прыроды, традыцый калядавання. Потым сшылі адпаведнае адзенне істотам, зрабілі атрыбуты, - і ў нашай групе пасялілася сапраўдная казка!

Кожны дзень хлопчыкі і дзяўчынкі натхняліся новымі ідэямі. Так з’явіліся не толькі пералічаныя персанажы, але і санкі, запрэжаныя канём, у якіх дзеткі-беларусы едуць у лес за елачкай на свята. Самастойна стварылі выцінаны лес, па якім блукалі звяры, што не ўпадаюць у спячку на зімоўку. Дзіцячыя пальчыкі раскладалі мяккі снег-вату ў чароўным лесе, а вочы малых гарэлі задавальненнем, што іх лялькі ажылі ў новых вобразах.

дзеці разглядаюць книгі.jpg

Зюзя, Ледзяны Дзед, Гаюн з Гаёўкамі, лялечкі-дзеткі ў санях ператварылі падрыхтоўку да навагодніх свят у сапраўдную прыгодудля выхаванцаў нашай групы. Яны не толькі далучыліся да беларускай фальклорнай спадчыны, зацікавіліся побытам сялян зімой, беларускім адзеннем, але і праявілі свае творчыя здольнасці і набылі пэўныя ўменні па дзіцячаму дызайну.

Аказваецца зусім проста стварыць для дзяцей цікавую, змястоўную казку, а самае галоўнае – з адметнымі менавіта нашай беларускай культуры героямі і персанажамі.

Зюзя.jpg

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №8 г. Смаргоні”.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика