Рэдакцыя «Кіраўца» праводзіць Дні падпісчыка. 21.by

Рэдакцыя «Кіраўца» праводзіць Дні падпісчыка

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

У перыяд падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2019 года ў працоўных калектывах раёна праводзяцца традыцыйныя Дні падпісчыка, якія арганізоўваюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” і раённы вузел паштовай сувязі. Прысутныя інфармуюцца аб ходзе падпісной кампаніі ў раёне, друкаваных выданнях, іх асноўных тэмах і рубрыках.
Прадстаўнікі рэдакцыі “Кіраўца” праводзяць віктарыну з гісторыі газеты і пра яе сённяшні дзень, лепшым знаўцам уручаюцца прызы, у тым ліку і сертыфікат на квартальную падпіску. Для тых, хто ў ходзе правядзення Дня падпісчыка афармляе падпіску на “раёнку”, наладжваецца розыгрыш прызоў.

Так, актыўна прайшоў Дзень падпісчыка ў калектыве СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Спачатку выданні Выдавецкага дома “Беларусь сегодня” прэзентавала яго прадстаўнік Лера Гаўрушава і ўзнагародзіла прызамі актыўных падпісчыкаў.
Затым эстафета была перададзена рэдакцыі “Кіраўца”. Сярод тых, хто ў гэты дзень вырашыў падпісацца на “раёнку” (а гэта 15 чалавек), быў праведзены розыгрыш прызоў.Іх уладальнікамі сталі настаўнік пачатковых класаў Ларыса Мялешка і гардэробшчык школы Марына Іванова.



Дзень падпісчыка быў праведзены ў Жыліцкім сельгаскаледжы. На яго сабраліся выкладчыкі, іншыя работнікі ўстановы, навучэнцы.
Пра тое, як прахо­дзіць падпісная кампанія, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава.










Асноўныя тэмы і рубрыкі “Кіраўца” нагадала яго галоўны рэдактар Наталля Хадакова, расказала таксама аб новых праектах, планах рэдакцыі, а таксама рабоце сайта выдання.
Далей была праведзена віктарына, найбольш актыўныя ўдзельнікі былі заахвочаны прызамі, у іх ліку — Аляксандр Кароткі (які, дарэчы, атрымаў падпісны сертыфікат на “раёнку”), Вольга Азаранка, Святлана Амельчанка, Стас Вежнавец.
Станоўчыя эмоцыі прынесла навагодняя латарэя. А падчас розыгрышу прызоў сярод тых, хто аформіў падпіску на “Кіравец” у гэты дзень, удача ўсміхнулася Ларысе Забелавай і Вікторыі Кулакевіч.
Будзьце з “Кіраўцам”, шаноўныя сябры!
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У перыяд падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2019 года ў працоўных калектывах раёна праводзяцца традыцыйныя Дні падпісчыка,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика