Упрыгожвай тое месца, дзе ты жывеш. 21.by

Упрыгожвай тое месца, дзе ты жывеш

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маленька Радзіма, дарога полем сцелецца,
Маленькая Радзіма, у лепшае ўсё верыцца,
Палёў бясконцы водар і моцны шум дубраў,
Маленькая радзіма, дзе поспех першых спраў…

Сморгонь парк зима.jpg
Радзіма! Якая асалода ідзе ад гэтага слова! Колькі пяшчоты, радасці, шчасця яно выклікае! Немагчыма словамі перадаць тыя пачуцці, якія мы трымаем у сваіх сэрцах, калі гаворка ідзе аб Радзіме. Радзіма – гэта месца, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць або жылі нашы бацькі і родныя, дзе прайшло наша дзяцінства, а, можа, і ўсё жыццё. Мая малая Радзіма - Шчучыншчына, а ўжо трыдцаць год жыву на Сморгоншчыне пад дывізам: упрыгожвай тое месца, дзе ты жывеш. Родныя мясціны натхняюць на напісанне вось такіх паэтычных радкоў:

Маленькая Радзіма, дзе тата з мамай ёсць,

Маленькая Радзіма, вясковец – лепшы госць,

Дзе вее моцны ветрык, ад яблынь смачны пах,

Маленькая Радзіма, там незнаёмы страх.

Маленькая Радзіма, акно і куст жасміна,

Прыгожая сястра Яніна,

Маленькая Радзіма, маленькая Радзіма…

У людзей складвацца лёс па-рознаму: хтосьці вымушаны пакінуць сваю маленькую Радзіму, а іншыя і наогул жывуць далёка за яе межамі. Але для ўсіх людзей гэта самы дарагі куточак на Зямлі. І чым сталейшымі мы становімся, тым больш нас вабіць нейкая сіла ў тыя месцы, адкуль усё пачалося. Ведаеце, я раблю выснову, што, пакідаючы сваю Радзіму, мы пакідаем там часцінку сваёй душы, і менавіта яна нас кліча і кліча ў далёкае мілае. А наведаўшы яе, мы атрымліваем столькі фізічных і маральных сіл, столькі  жыццёвай энергіі і  душэўнага пакою, што ўсяго гэтага хапае нам надоўга. Яна нас чакае, каб абнавіць, адрадзіць, а, можа, і яшчэ, каб напомніць нам аб сэнсе жыцця.

А ў чым жа сэнс жыцця? Чаму нас вучылі бацькі, настаўнікі і проста старэйшыя людзі? Вучылі тварыць, любіць, паважаць, шанаваць, аберагаць свой народ і ўсё прыгожае, што нас акружае. Усе гэтыя словы павінны стаць ключавымі ў нашай свядомасці. Наша жыццёвая пазіцыя павінна быць актыўнай, сучаснай і разумнай. Кожны чалавек абавязаны з любоўю і адказнасцю адносіцца да тых месцін, дзе нарадзіўся і дзе жыве. З дзяцінства мы павінны выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага свету, прывіваць экалагічную культуру. Вельмі шмат застаецца нявырашаных праблем, звязаных з экалагічнай культурай, з добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля жылых хат і хат жыхароў , якія адышлі ў вечнасць. Усё гэта нас павінны засмучаць, таму што гэтыя маўклівыя сведкі мінулага не надаюць прыгажосці нашым родным мясцінам, а наадварот. Радуецца сэрца, калі бацькоўскія хаціны стаяць не асірацелыя,  а выкарыстоўваюць як дачы, іх даглядаюць дзеці і ўнукі, садзяць кветнікі, абкошваюць бур’яны, не ствараюць сметнікі.

Па прыгожых краявідах

Шмат рачулак удалеч льецца,

У нас балот, азёр бясконца…

Сінявокай Радзіма завецца.

Прыгажосць – багацце наша… Давайце не страцім наша нацыянальнае багацце і не загубім прыгажосць нашых мясцін. Разам будзем рабіць усё, каб квітнелі нашыя гарады, нашыя вёсачкі і кожны асабісты дворык.

І станем мы чысцей і святлей сваімі ўчынкамі і сваёй душой. Як не любавацца нашымі блакітнымі азёрамі, рамонкавымі лугамі ды васільковымі палямі….

Хто сказаў, што няма ў нас мора?

Той проста памыляецца,

У хвалях ільну і васількоў

Наш народ купаецца.

Падыходзіць да завяршэння 2018 год, абвешчаны годам малой Радзімы. Але наперадзе яшчэ шмат важных спраў. Кожны з нас хай зробіць для сябе выснову, што карыснае ён зрабіў у апошні час для таго куточка зямлі, дзе нарадзіўся, і таго, дзе жыве. Усё пачынаецца з малога, і справы добрыя таксама. Давайце любіць, берагчы, шанаваць і рабіць усё, каб яшчэ прыгажэйшай была наша краіна, бо яна самая-самая наймілейшая ў свеце!.

Няма мілей за нашу краіну

Ва ўсім белым свеце!

Слава сусветная аб Беларусі

Ходзіць па нашай планеце!

Алена Іванаўна ЯРОЎСКАЯ, настаўніца геаграфіі ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад - базавая школа”. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленька Радзіма, дарога полем сцелецца, Маленькая Радзіма, у лепшае ўсё верыцца, Палёў бясконцы водар і моцны шум дубраў, Маленькая радзіма, дзе поспех першых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика