Хроніка здарэнняў. 21.by

Хроніка здарэнняў

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні паступіла заява аб выкопванні і крадзяжы паблізу п. Сасновы каля 120 м кабелю КМБ-4 нядзеючай лініі сувязі. 10 снежня вартаўнік сельгас-прадпрыемства спрабаваў скрасці з тэрыторыі мехдвара акумулятарную батарэю. У 3 гандлёвых кропках выяўлена 324 адзінкі піратэхнікі агульным коштам звыш 133 руб., якая захоўвалася і рэалізоўвалася з парушэннем устаноўленых правіл, — прадаўцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.        16 чысла на аўтадарозе Асіповічы-Баранавічы недалёка ад в. Паплавы затрыманы “УАЗ”, на якім 2 пенсіянеры і непрацуючы грамадзянін без адпаведных дакументаў перавозілі мяса казулі.

РАСК

Узбуджана 2 крымінальныя справы па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій: 12 лістапада невядомая асоба праз несанкцыянаваны доступ да старонкі ў сацыяльнай сетцы выкрала з карт-рахунку жыхара в. Троіцкае звыш 370 руб.; праз 2 дні ў асіпаўчанкі такім жа чынам скрадзена 170 руб.

У 2 дачных дамах у в. Кляпчаны Мост шляхам узлому дзвярэй і выстаўлення аконных рам скрадзена маёмасць коштам 800 і 445 руб.

ДАI

Адбылося 6 ДТЗ. Папярэджана 93 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 2 “бяс-праўнікі” і столькі ж нецвярозых вадзіцеляў, 25 пешаходаў, што былі ў цёмны час сутак на неасветленых дарогах без святлоадбівальных элементаў адзення.

Увага! Па 21 снежня праходзіць тыдзень бяспекі, накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 нецвярозых грамадзян у грамадскіх месцах, па 3 — што парушылі ПДР ці ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства, 4 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

16 чысла ў в. Цэзарава Градзянскага сельсавета з-за пажару па-шкоджана лазня.

IАЖіРС

Складзена па 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і палявання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні паступіла заява аб выкопванні і крадзяжы паблізу п. Сасновы каля 120 м кабелю КМБ-4 нядзеючай лініі сувязі. 10 снежня вартаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика