З гонарам і гордасцю. 21.by

З гонарам і гордасцю

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдзіна снежня, як і мая, для Узброеных Сіл краіны час заўсёды знакавы: нядаўнія прызыўнікі, якія ўжо прайшлі курс маладога байца, з хваляваннем і трапятаннем праходзяць своеасаблівую мяжу — вымаўляюць словы Ваеннай прысягі.

У суботу ў ваенным гарадку, што размешчаны ў паўднёвай частцы Асіповіч, упершыню было так шматлюдна. I не дзіва: акрамя даўніх гаспадароў — 51 гвардзейскай і 336 рэактыўнай артылерыйскіх брыгад — з верасня тут дыслакуецца таксама і 465 ракетная брыгада. А яшчэ разам з усімі прысягалі на вернасць Радзіме і 4 навабранцы 1405 артылерыйскай базы боепрыпасаў з Вялікай Гарожы.


“Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, клянуся…” Усяго каля 120 юнакоў з розных куткоў краіны, якія ў бліжэйшыя год-паўтара будуць служыць у Асіповіцкім гарнізоне, паабяцалі перад таварышамі, камандзірамі, роднымі быць адданымі свайму народу, дастойна выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Беларусі.

Прыйшлі падтрымаць навабранцаў і ганаровыя госці: з віншаваннямі да іх звярнуліся начальнік ракетных войск і артылерыі генерал-маёр Генадзь Казлоўскі, старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, ганаровы салдат 336 рэабр генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Жураўлевіч, ветэран 51 артдывізіі палкоўнік у адстаўцы Васіль Віктароўскі. Благаславіў на ратныя подзвігі ваеннаслужачых настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў. А матчына настаўленне хлопцам дала асіпаўчанка Наталля Барысевіч.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдзіна снежня, як і мая, для Узброеных Сіл краіны час заўсёды знакавы: нядаўнія прызыўнікі, якія ўжо прайшлі курс маладога байца, з хваляваннем і трапятаннем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика