За ёлкой – на ярмарку! С 22 декабря Ушачский лесхоз начинает реализацию новогодних деревьев. 21.by

За ёлкой – на ярмарку! С 22 декабря Ушачский лесхоз начинает реализацию новогодних деревьев

19.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па-ранейшаму многія беларусы ў навагоднія святы аддаюць перавагу жывой елцы або сасне. Па ўсёй краіне днямі пачынаюць працаваць спецыялізаваныя кірмашы – больш тысячы кропак, дзе можна набыць навагоднія дрэвы.
Як нам паведамілі ва Ушацкім лясгасе, у нашым раёне сёлета іх рэалізацыя пачнецца з 22 і працягнецца па 31 снежня ўключна. Набыць зялёную прыгажуню можна будзе на звыклым для жыхароў месцы – на цэнтральнай плошчы гарпасёлка з 12 да 18 гадзін. Кошт залежыць ад вышыні. Так, жывая елка або сасна да метра будзе каштаваць 9 рублёў, ад 1 да 2 метраў – 11 рублёў, ад 2 да 3 – 15 рублёў, ад 3 да 4 – 22, ад 4 да 5 – 28. Для тых, хто жадае пазначыць наступленне свята мінімальнай сімволікай або каму паставіць дрэва не дазваляе жылплошча, будуць прадавацца навагоднія букеты з іглічных галінак коштам ад 2 рублёў 30 капеек да 2 рублёў 50 капеек у залежнасці ад наяўнасці шышак.

Паклапаціўся лясгас і пра тых, хто, як у легендарным савецкім кінафільме “Іронія лёсу або з лёгкай парай!”, 31 снежня з сябрамі ходзіць у лазню: на плошчы таксама будуць прадавацца бярозавыя венікі па 2 рублі за штуку.

Набыць дрэўцы па кірмашнай цане можна і ва ўсіх лясніцтвах у рабочыя дні – з 8 да 17 гадзін. Абавязкова захоўвайце на шляху да дома дакумент (чэк, квітанцыю), каб пацвердзіць законнасць яго набыцця. У перадсвяточныя дні ўзрастае колькасць выпадкаў самавольных высечак маладняку. Нагадаем, што парушальніку давядзецца заплаціць куды большую суму, чым пры пакупцы. За незаконнае знішчэнне, высечку або пашкоджанне дрэў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 50 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200. Акрамя таго, незалежна ад сумы штрафу парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Рэйды ж па выяўленні незаконных высечак будуць праводзіцца рэгулярна. У арсенале і сучасныя тэхналогіі: у лясах Віцебшчыны ўстаноўлена больш сотні фотапастак.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-ранейшаму многія беларусы ў навагоднія святы аддаюць перавагу жывой елцы або сасне. Па ўсёй краіне днямі пачынаюць працаваць спецыялізаваныя кірмашы – больш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика