После подключения оптоволокна ушачские связисты занимаются демантажом старого оборудования. 21.by

После подключения оптоволокна ушачские связисты занимаются демантажом старого оборудования

19.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары шматпавярховак у райцэнтры ўжо ацанілі перавагі аптычнай сеткі GPON, самай прагрэсіўнай тэхналогіі доступу ў інтэрнэт, здольнай забяспечыць зайздросную хуткасць абмену інфармацыяй. Для перадачы даных зараз выкарыстоўваецца не медны кабель, а оптавалаконны. Гэта, па словах начальніка Ушацкага ўчастка электрасувязі Полацкага занальнага вузла электрасувязі А.У.Шакуты, дазваляе перадаваць вялікія патокі інфармацыі і, як следства, падключыць на адну лінію тэлефон, тэлебачанне, інтэрнэт, сігналізацыю, дамафон.

Вядома, не абышлося без мадэрнізацыі сеткі ў шматкватэрным сектары. Але і пасля яе завяршэння клопатаў у сувязістаў менш не стала – цяпер яны заняты на дэмантажы старога абсталявання. Напрыканцы мінулага тыдня групу спецыялістаў мы сустрэлі ля аднаго з дамоў па вуліцы Віцебскай.

– Стары кабель тут проста непатрэбны, – тлумачылі мужчыны, папярэдне аглядаючы кантакты ў тэлефоннай размеркавальнай скрыні. – Зараз спусцімся ў падвал – і адтуль пачнём дэмантаж. Кабель з каналізацыі зараз трэба дастаць да перакрыжавання з вуліцай Камсамольскай, а пасля да ўчастка электрасувязі.

Агульная працягласць такога “маршруту” – каля кіламетра. І пераадолець яго сувязісты мяркуюць усяго за некалькі дзён. Працаваць ім даводзіцца ў асноўным уручную, дзе-нідзе на дапамогу прыходзіць тэхніка.

– Было б надвор’е спрыяльнае, ды пашкоджанняў ліній у раёне не ўзнікала (штодзённую работу па іх ухіленні ніхто не адмяняў!) – а з астатнім справімся! – запэўніваюць работнікі.

У далейшым “вызвалены” імі медны кабель будзе здадзены ва ўтыль, а атрыманыя сродкі РУП “Белтэлекам” накіруе на далейшае развіццё сучасных тэхналогій. А значыць, ва ўшачан хутка з’явіцца шэраг новых магчымасцяў і цікавых прапаноў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары шматпавярховак у райцэнтры ўжо ацанілі перавагі аптычнай сеткі GPON, самай прагрэсіўнай тэхналогіі доступу ў інтэрнэт, здольнай забяспечыць зайздросную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика