6 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Віншаванне мясцовай улады. 21.by

6 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Віншаванне мясцовай улады

05.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя сябры! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Высокі прафесіяналізм, працаздольнасць і кампетэнтнасць работнікаў банкаўскай і фінансавай сфер з’яўляюцца закладам дынамічнага развіцця і фінансавага дабрабыту краіны. Дзякуючы вашай мэтанакіраванай і добрасумленнай працы дзейнасць банкаў паступова паляпшаецца, умацоўваецца давер да іх.

Сёння банкаўская сістэма - адна з самых сучасных складаючых фінансавага рынку, якая вызначае асноўныя кірункі яго развіцця, спрыяе эканамічнаму росту і забеспячэнню фінансавай стабільнасці Беларусі.

Ведаем, што кожны работнік банкаўскай і фінансавай галін прыкладае максімум намаганняў і здольнасцей для дасягнення агульнага станоўчага выніку, дзякуючы чаму мы пераадольваем выклікі часу і з аптымізмам глядзім у будучыню.

З нагоды прафесійнага свята жадаем вам шчасця, моцнага здароўя, сямейнай утульнасці, аптымізму, дабрабыту і новых дасягненняў у штодзённай працы на карысць краіны.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя сябры! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика