З Раством Хрыстовым!. 21.by

З Раством Хрыстовым!

06.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З Раством Хрыстовым!

Паважаныя праваслаўныя вернікі Ваўкавышчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым!

Велічны духоўны сэнс падзеі, якая адбылася ў Віфлееме шмат вякоў таму, застаецца актуальнай і ў нашы дні. Цуда нараджэння Ісуса Хрыста сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.

Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах.

Тайна нараджэння немаўляці Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.

Паважаныя ваўкавычане, жадаем шчасця, поспехаў, моцнага здароўя, міра, дабрабыту і невычэрпнай благадатнай дапамогі Божай у вашых подзвігах і працы на карысць роднай Бацькаўшчыны і на карысць усіх нашых бліжніх увесь калядны перыяд і на цэлы год!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя праваслаўныя вернікі Ваўкавышчыны! Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым! Велічны духоўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика