Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео). 21.by

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

09.01.2019 — Разное | Полымя  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

За натхненнем — у Ярэмічы!

Меў выдатны густ той невядомы Ярома, які, кажуць мясцовыя, заснаваў на казачнай прыгажосці нёманскай зямлі мястэчка Ярэмічы. Кожная вулачка ды краявід тут валодаюць сваім непаўторным хараством, што хочацца складаць вершы і, наогул, ствараць нешта вечнае і велічнае. Нездарма гэты край узрасціў столькі таленавітых людзей – паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і артыстаў, навукоўцаў і сапраўдных герояў. А яшчэ сярод тутэйшых ходзіць легенда, што ярэміцкая зямля з’яўляецца цудадзейным месцам з асаблівай энергетыкай. Адным словам, калядныя зоры сышліся так, што святочную навагоднюю вандроўку мы зладзілі па гэтым чароўным краі ды яшчэ ў кампаніі з мясцовым Дзедам Марозам.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Ваяж па казачных Ярэмічах

Месца навагодняй сустрэчы змяніць нельга. І пакуль рэдакцыйная машына імчала па Ярэмічах да галоўнай ёлкі аграгарадка, у думках усплывалі гістарычныя звесткі пра старажытнае мястэчка. Заснавана яно было калі не пры Цары Гароху, то пры князях ВКЛ дакладна. Ярэмічы ўзгадваюцца аж у XVII стагоддзі як населены пункт з дзеючай рачной прыстанню. У свой час мястэчка належыла магнатам Хадкевічам. Пры Расійскай імперыі яно не страціла свой статус і мела валасную ўправу, царкву, малітоўны дом, сінагогу, яўрэйскую малітоўную і царкоўна-прыходскую школы, народнае вучылішча, некалькі крамаў і карчму. У наш час аграгарадок таксама вызначаецца добрай інфраструктурай, ёсць тут што паглядзець і куды схадзіць.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Пра гэта падчас знаёмства пасля красамоўных віншаванняў нам распавёў і ярэміцкі Дзед Мароз ды запрасіў у сваю “рэзідэнцыю” – Дом культуры.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Дух Новага года і Калядаў тут панаваў паўсюль, асабліва ў творчай майстэрні аматарскага аб’яднання «Закрытыя твары». Гаспадыня месца Марыя Крэнь хоць і была занятая святочнымі турботамі, але знайшла некалькі хвілін, каб расказаць пра дарагія сэрцу мясціны:

– Ярэмічы – маё жыццё. Тут я выйшла замуж, знайшла прафесію і любімы занятак, які прыносіць радасць мне і людзям. Нават калі я кудысьці ад’язджаю, заўжды адчуваю сілу прыцягнення ярэміцкай зямлі. Справа ў энергетыцы і асаблівым настроі месца, у людзях – чулых, спагадлівых, з вялікімі сэрцамі. Тут усюды жыве весялосць і радуецца душа!

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Пасля такіх слоў пра Ярэміцкі край захацелася яшчэ больш даведацца пра яго слаўную гісторыю і жыхароў. Тады Дзед Мароз стварыў чарговы цуд і выклікаў нам на падмогу намесніка старшыні ДП “Царука” па ідэалагічнай рабоце Леаніда Ямельку. І ўжо ўсе разам мы рушылі ў Ярэміцкі дзіцячы сад-сярэднюю школу, каб наведаць дзеючы з 2010 года гісторыка-краязнаўчы музей імя Уладзіміра Калесніка.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Але тут нам падрыхтавалі сюрпрыз – бітву Дзедаў Марозаў. Бо на парозе школы нас сустрэў даволі сярдзіты на першы погляд барадаты навагодні герой. На шчасце, з’явілася кіраўнік установы Марына Фурсава, сітуацыя аказалася жартам, нікога не замарозілі і гасцінна запрасілі разам з экскурсаводам Любоўю Пляскач у музей.

Чатыры тэматычныя экспазіцыі размясціліся ў двух пакоях. Нас чакаў цікавы краязнаўчы агляд, падарожжа ў бабуліна мінулае на выставе сялянскага побыту, старадаўніх прадметаў хатняга ўжытку і стылізаваных касцюмаў “Мастацтва дабра і хараства”.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

У сэрца ўрэзаўся аповед пра старонкі Вялікай Айчыннай вайны, Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Царука па мянушцы “Дзядзя Валодзя” і ярэміцкую Хатынь – спаленыя вёскі Новае Сяло і Лядкі. Нездарма ў самім аграгарадку і наваколлі так шмат помнікаў, што нястомна нагадваюць нам, нашчадкам, аб тых страшных падзеях і бессмяротным подзвігу нашых салдат.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Міхаіл Лойка

Пятро Ламан

Шмат новага мы даведаліся і пра мясцовых творцаў, якія ўславілі малую радзіму на ўсю Беларусь. Асабліва ганарыцца школа выпускам, з якога выйшлі пісьменнік і артыст тэатра і кіно Анатоль Жук, паэт Яўген Карпаў, акцёр і паэт Пятро Ламан. Таксама ярэміцкая зямля выправіла ў вялікі свет пісьменніка Міколу Бусько, паэта Алеся Мілюця, літаратуразнаўцу Уладзіміра Навумовіча, эканаміста і географа Міхаіла Лойку.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Падрастае і новае пакаленне: на палічцы ў музеі ляжыць не так даўно выдадзены зборнік вершаў школьнага начнога вартаўніка Міхаіла Сініцы.

А цэнтральнае месца ў экспазіцыі заняла сцяна памяці знакамітага беларускага філолага, літаратуразнаўцы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Калесніка з яго публікацыямі і асабістымі рэчамі. Меў рацыю той наведвальнік, які сказаў пасля экскурсіі: “У вашым музеі ёсць душа, і чапаць яе не трэба”.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

А яшчэ тут нам падказалі дарогу да адной з самых шаноўных і сталых жыхарак Ярэміч, першай настаўніцы творчага трыа Жук-Карпаў-Ламан – Ганны Бандарык.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

На пару з Дзедам Марозам мы даведаліся ад гаспадыні нямала цікавага:

– У маім дзяцінстве, а было гэта ў 1930-х гадах пры панскай Польшчы, у Ярэмічах налічвалася каля 600 чалавек. Жыццё тут віравала. Нездарма на шыльдзе пры ўездзе па-польску было напісана не вёска, а менавіта “Мястэчка Ярэмічы над Нёманам”. Наш край заўжды славіўся хараством прыроды, працавітасцю і талентамі людзей. Таму ў Новым 2019-м годзе жадаю малой радзіме зберагчы гэтую традыцыю, усім міру і здароўя, каб мары землякоў спраўдзіліся, а побач ішлі надзейныя сябры – шчасце, дабрыня і спакой. Няхай кожны дзень сагравае нашых людзей цеплынёю любячых сэрцаў і прыносіць радасць і суцяшэнне душы”.

“Наконт душы. А як трапіць да царквы Ушэсця Гасподняга?” – не паспелі мы спытаць, як Дзед Мароз правёў нас вясковымі сцяжынкамі да вядомага помніка архітэктуры, як пішуць разумныя кнігі, рэтраспектыўна-рускага стылю. Гучыць гэта даволі скупа, а вось выглядае храм надзвычайна. Ёсць у ім і постаць, і сіла, і вечнасць. У такіх месцах мітуслівыя думкі заціхаюць і душа нібы распраўляе крылы.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Светлая і натхняючая выдалася размова з настаяцелем царквы іерэем Міхаілам Назарэвічам:

– Наш храм мае багатую гісторыю. Ён перажыў не адну вайну, занядбанне ў савецкія часы, але акрыяў і адрадзіўся. Месца тут моцнае, намоленае. Спачатку была драўляная царква, затым у 1867 годзе з бутавага каменю збудавалі цяперашні храм, асобна – двух’ярусныя званіцу і браму. Ёсць у Ярэмічах і капліца другой паловы XIX стагоддзя, якую мы паступова аднаўляем. Наогул, лёс звязаў мяне са Свята-Ушэсцеўскай царквой у 2005 годзе. З першых дзён я быў уражаны ярэміцкай прыродай і тым, з якой любоўю мясцовыя жыхары адносяцца да роднай зямлі, як ганарацца ёй. Жадаю, каб і ў Новым годзе людзі збераглі ў сабе імкненне да святла і хараства, былі бліжэй да Бога, неслі ў навакольны свет дабрыню!

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Шляхетны настрой нёманскай зямлі

Ярэміцкі Дзед Мароз і мясцовы люд так хораша расказвалі пра тутэйшыя славутасці, што мы вырашылі праехаць і іншымі цікавымі мясцінамі па-за межамі аграгарадка.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Малюнак Напалеона Орды

І пунктам нумар адзін у нашым спісе быў абраны палаца-паркавы ансамбль XIX стагоддзя ў пасёлку Першамайскі, што напачатку належыў Дунін-Раецкім, пазней – роду Кашчыцаў. Вядома, нас чакала не знакамітая сваёй бібліятэкай, архівам, карціннай галерэяй ды ўбранствам шыкоўная сядзіба з малюнкаў Напалеона Орды, а толькі яе руіны. І ўсё ж атмасфера месца і снежная цішыня нас зачаравалі. Перад намі раскінуліся рэшткі гаспадарчых пабудоў, афіцыны, стайні, арачнага маста, капліцы-пахавальні, пейзажнага парку, але ўяўленне само па сабе малявала карціны вытанчанага шляхецкага жыцця.

А тым часам, наперадзе нас чакала яшчэ адна выключная падзея.

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Кажуць, што можна ўбачыць Парыж і памерці. Але каб перахапіла дух, не трэба ехаць так далёка. Толькі мы наблізіліся да Нёмана каля вёскі Сіняўская Слабада, як, здаецца, час прыпыніў ход. Рака паўстала перад намі ва ўсёй сваёй велічы. Хуткая, імклівая плынь разбівала ўшчэнт крохкі снежаньскі лёд, зімовае неба ўглядалася ў магутныя воды, а душа імкнулася да нябёсаў. Здавалася, што яшчэ імгненне – і з Боскай вышыні зайграе сам Бах…

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)

Але замест яго на ўсю ваколіцу засігналіла рэдакцыйная машына, нагадваючы пра час. Настала хвіліна развітання, тым не менш, кожны з нас адчуваў, што яшчэ не раз вернецца ў дзівосны Ярэміцкі край за натхненнем і прыгажосцю.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з адкрытых крыніц
Відэа аўтара
Дзякуем за святочны настрой Дзеду Марозу — мастацкаму кіраўніку Ярэміцкага Дома культуры Сяргею Шымко!

Відэавандроўка ў Ярэмічы

Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

Нашы чытачы пішуць…
Земля над Нёманом

Земля с историей, музей с душой, Дед Мороз с огоньком. Путешествие в Еремичи обернулось большими новогодними приключениями (фото+видео)Летнее утро. Воскресение. Яркое солнце поднялось из-за леса, осветило купол церкви, крыши домов агрогородка. Звон церковного колокола извещал о начале службы. Отец говорил нам в детстве с братом, что только колокол Еремичской церкви летом гудит целый день. Подводил нас к огромной липе, их росло много вокруг церковной ограды, и говорил, чтобы мы слушали. Гул колокола затихал и переходил в гул множества пчел, собирающих нектар с цветков липы. Гул пчел так органично вписывался в звук колокола, что создавалось впечатление о беспрерывности звука. Это было волшебство! Это была сказка!

Еремичи! Как они похорошели! Располагаясь на высоком, левом берегу Нёмана, в его излучине, они вобрали в себя энергию солнца, трудолюбие реки, по воде которой в далекий Кролевец плыли вицины, наполненные зерном местного урожая. Сплавлялись огромные плоты качественной сосны и ели.

Вы были в Еремичах? Приезжайте! Вы увидите современный, красивый агрогородок с заасфальтированными улицами, вдоль которых расположены добротные дома, окруженные садом и цветами. Вы зайдете в храм и послушаете содержательную проповедь отца Михаила. Вы посетите сельский Совет, где его председатель, уважаемый еремиччанами, Пётр Анатольевич Наумович расскажет о прошлом Еремичей, их настоящем и будущем.

Вы зайдете в прекрасно оформленное, уютное помещение отделения «Белпочта». Заведующая А. Н. Симоненко вежливо предложит вам весь набор свежих газет.

Вам покажут ФАП, оснащенный современным оборудованием. Фельдшер М. В. Мельникова на профессиональном уровне окажет медицинскую помощь.

Непременно посетите магазин «Еремичанка».Улыбки и вежливое отношение к покупателю продавцов О. Н. Батура, Ю. К. Батура, М. В. Жук и большой ассортимент товара сделают не возможным ваш уход без покупки.

Гордость агрогородка – Дом Культуры. Вы увидите прекрасное, современное здание. Большое фойе, уютный зрительный зал, библиотека, комнаты для занятия по интересам, костюмерная, творческий коллектив – все это дает сельчанам возможность реализовать свой творческий потенциал. Любовь к искусству – отличительная черта жителей агрогородка. Вы услышите песни родной стороны в прекрасном исполнении Н. Н. Буя, А. П. Бусько, М. В. Вашестик. Вы окунетесь в сказку, в мир прекрасного, увидев выступление народного любительского коллектива «Закрытые лица», которым руководит талантливый человек – М. П. Крень. После концерта директор Дома Культуры Л. В. Ковалевская обязательно угостит вас чаем из собранных на заливных принеманских лугах трав и вкусной домашней выпечкой.

Вы искупаетесь в живительной воде Нёмана. После дождя, стоя на высоком берегу реки, вы увидите радугу, и мысленно пройдя эту волшебную арку, уже наяву попадете в лес, который подступает к Еремичам. Это западный край Налибокской пущи. Если вам повезет, вы обязательно найдете цветок папоротника, приносящий счастье.

Вы были в Еремичах? Нет? Тогда приезжайте! Этот маленький кусочек земли родной, синеокой Беларуси оставит в вашей памяти неизгладимый след. Только не забудьте взять с собой удочку.

Николай ЖУК,
агрогородок Еремичи

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За натхненнем — у Ярэмічы! Меў выдатны густ той невядомы Ярома, які, кажуць мясцовыя, заснаваў на казачнай прыгажосці нёманскай зямлі
 
Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика