Люстрадзён на сёньня. 21.by

Люстрадзён на сёньня

09.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люстрадзён на сёньня

9 студзеня 1919 г. у в. Актагай Джэзказганскай вобласці (цяпер – у Карагандзінскай вобласці Казахстана) нарадзіўся Герой Савецкага Саюза НУРЖАНАЎ Казбек Бейсенавіч.

Скончыў Каркаралінскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 г.

На фронце з красавіка 1942 г. Удзельнік гераічных бітваў пад Дуброўкай, Гарадзішчам, Арлом. Удзельнік фарсіравання рэк Зуша, Дзісна, Сож, Днепр, Друць, Бярэзіна.

Камандзір узвода разведкі 61-га асобнага знішчальна-процітанкавага дывізіёна 5-й стралковай дывізіі 3-й армі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант Нуржанаў, будучы ўдзельнікам рухомай групы, пры ўзяцьці горада Ваўкавыска, выйшаўшы з групай захопу ў фланг пасьпешліва заняўшаму абарону праціўніку на вышынях горада Ваўкавыск, сваім рашучым дзёрзкім манеўрам навёў паніку ў стане ворага, праціўнік уздрыгнуў і, кінуўшы тэхніку, у паніцы пабег. Перасьледуючы па пятах бягучага праціўніка, расстрэльваў ў кароткіх сутычках з немцамі: узяў у палон трох немцаў і афіцэра. Пагарджаючы сьмерць, на плячах немцаў першым уварваўся ў горад Ваўкавыск і здолеў захапіць за сабой нашу надыходзячую пяхоту. На ўскраіне горада Нуржанаў быў цяжка паранены ў галаву.

24 ліпеня 1944 г. памёр ад ран. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР 24.03.1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасьмяротна).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі (1944 г.), Славы ІІІ ступені, медалём.

Казахскі акын Жэніс Кашкынаў напісаў пра Нуржанава твор «Казбек Нуржанаў», «Батырдын анасы» («Маці героя»). У памяць аб Нуржанаве ў Актагаі названая вуліца, у саўгасе «Коунрат» — сярэдняя школа. У цэнтры — узведзены помнік. Штогод на ўшанаванне яго памяці ў Ваўкавыску праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 студзеня 1919 г. у в. Актагай Джэзказганскай вобласці (цяпер – у Карагандзінскай вобласці Казахстана) нарадзіўся Герой Савецкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика