У Воранава прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР (Фота, Відэа). 21.by

У Воранава прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР (Фота, Відэа)

10.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSC09814

У фае Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці шматлікіх гасцей імпрэзы сустракаў духавы аркестр Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў, некаторыя затрымліваліся каля тэматычнай кніжнай выставы.  


DSC09719


DSC09723


DSC09725

У глядзельнай зале сабраліся пакаленні людзей, якіх аб’ядноўвае цэлая эпоха БССР: прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, пенсіянеры, моладзь.


DSC09750

Ад імя Воранаўскага райвыканкама і райсавета дэпутатаў да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Гражына Крахмальчык. Яна ўзгадала няпростыя геапалітычныя ўмовы, у якіх закладваўся трывалы падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Асобныя словы ўдзячнасці і павагі адрасавала ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам  воранаўскага краю, якія аднаўлялі Радзіму, наш раён з попелу, будуюць эканоміку і дабрабыт у нашыя дні.


1C9A5244

Падчас мерапрыемства госці разам з вядучымі “гарталі” старонкі гісторыі БССР, на якіх занатаваны складаны і драматычны  шлях развіцця нашай краіны.  Трагедыя тэрытарыяльнага падзелу ў 1921 годзе, уз’яднанне беларускага народа ў 1939-м, напад нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў на СССР, векапомны пераможны 1945 год, пасляваеннае аднаўленне рэспублікі і ўдзел у стварэнні ААН.


1C9A5235

1C9A5241

DSC09737

ХХІ стагоддзе  Беларусь сустрэла ўпэўненнай і незалежнай дзяржавай, якая заявіла аб сабе на  міжнароднай арэне. І сёння наша краіна  ўпэўненна крочыць у будучыню сваім шляхам  годнасці і развіцця.

Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надалі музычныя нумары, якія выканалі нашы таленавітыя землякі. 


DSC09759

DSC09772

DSC09781

DSC09802

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара і Алега БЕЛЬСКАГА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фае Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці шматлікіх гасцей імпрэзы сустракаў духавы аркестр Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика