Результаты фотоконкурса "Лучшие моменты 2018 года". 21.by

Результаты фотоконкурса "Лучшие моменты 2018 года"

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Фотаспаборніцтва прайшло без геаграфічных і ўзроставых абмежаванняў. Сярод  канкурсантаў міярчане і жыхары раёна, нашы землякі і падпісчыкі з іншых гарадоў, дарослыя і дзеці. Дзякуй усім, хто падзяліўся сваімі яркімі момантамі 2018 года.

 Рэдакцыя вызначыла лепшыя фота.
Самым яркім і арыгінальным мы палічылі вясельны здымак, які даслалі Арцём і Таццяна Козел з Дзісны. Ім прысуджана першае месца.
На другой пазіцыі па колькасці набраных балаў Ліза Мышкоўская з Новага Пагоста. Запамінальная падзея для другакласніцы — пераадоленне паласы перашкод у  браслаўскім вяровачным парку.


 Трэцяе месца падзялілі педагог з Новапагосцкай школы Вольга Усціновіч, якая падчас водпуску трапіла ў беларускае Балі, і чацвёртакласніца з Туркова Насця Сташкевіч, якой двойчы за год пашчасціла стаць цёцяй.
 Пераможцаў чакаюць падарункі.


 !!! Дзякуем удзельнікам за дасланыя фотаздымкі і жадаем усім чытачам “Міёрскіх навін”

шмат прыемных і запамінальных падзей у новым 2019-м годзе. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Фотаспаборніцтва прайшло без геаграфічных і ўзроставых абмежаванняў. Сярод канкурсантаў міярчане і жыхары раёна, нашы землякі і падпісчыкі з іншых гарадоў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика