Когда до трагедии один шаг… С начала года на Витебщине наблюдается увеличение количества пожаров и погибших на них людей. 21.by

Когда до трагедии один шаг… С начала года на Витебщине наблюдается увеличение количества пожаров и погибших на них людей

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебскім раёне падчас пажару загінулі два браты – 46 і 49 гадоў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Ахвярай агню з-за курэння ў нецвярозым стане стаў і 40-гадовы непрацуючы жыхар Міёрскага раёна. Два пажары за суткі забралі два жыцці і ў Чашніцкім раёне.

Статыстыка новага года няўмольная: за 9 дзён 2019-га ў вобласці адбылося ўжо 32 пажары, на якіх загінула 9 чалавек. Гэта значна больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У разрэзе рэспублікі на Віцебшчыну зараз прыходзіцца 20 працэнтаў пажараў і каля 40 працэнтаў загінуўшых. Сітуацыя напружаная, а таму выратавальнікі вобласці ў прайшоўшыя калядныя выхадныя дні перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы, пад кантроль былі ўзяты грамадзяне з так званых груп рызыкі.

На шчасце, у нашым раёне з пачатку года пажараў не зарэгістравана, але прафілактычная работа таксама праводзілася вельмі актыўна. Штодня 4 рэйдавыя групы з прадстаўнікоў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікаў міліцыі, сацыяльнай службы, сельсаветаў, аддзела па адукацыі, наведвалі і абследавалі домаўладанні грамадзян на тэрыторыі ўсяго раёна. У зоне асаблівай увагі былі адзінокапражываючыя грамадзяне, інваліды, сем’і, што выхоўваюць дзяцей, а таксама людзі, якія злоўжываюць спіртным – практычна ўсе сёлетнія ахвяры агню на момант трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане.

“Са мной такога не здарыцца! Я заўсёды так раблю і ўсё нармальна”, “Мне вашы памяткі непатрэбны, я і так усё ведаю!” – у правільнасці сваіх дзеянняў былі ўпэўнены многія грамадзяне, якіх рэйдавым групам удалося застаць якраз у кампаніі бутэлькі і цыгарэты. Акрамя неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, у рэйтынг асноўных трапіла і парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення. У кожным доме члены груп нагадалі правілы бяспечных паводзін, аб неабходнасці ўстаноўкі ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – дзякуючы іх сігналам сёлета ў краіне ўжо ўдалося выратаваць 5 чалавек, з якіх трое – дзеці.

За 4 дні рэйдавых мерапрыемстваў на Ушаччыне абследавана звыш двухсот домаўладанняў, праінструктавана больш за 300 чалавек. Па выніках зацікаўленым службам накіравана 33 інфармацыі для прыняцця мер рэагавання, у адносінах траіх чалавек распачаты адміністрацыйны працэс, траім пенсіянерам прадастаўлены паслугі па сацыяльным абслугоўванні.

Прафілактычная работа, безумоўна, будзе працягвацца, але, здаецца, што сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, калі самі людзі зразумеюць, што да страшнай трагедыі можа быць толькі адзін крок.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскім раёне падчас пажару загінулі два браты – 46 і 49 гадоў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Ахвярай агню з-за курэння ў нецвярозым стане...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика