Паспрачаліся з-за жанчыны…. 21.by

Паспрачаліся з-за жанчыны…

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4346.jpg
Двое мужчын з Івацэвічаў арганізавалі застолле, якое суправаджалася ўжываннем алкагольных вырабаў. Гутарка паміж мужчынамі (абодвум каля 40 гадоў) праходзіла мірна, яны абмяркоўвалі “самае шырокае кола пытанняў”.

Але калі размова зайшла пра каханую жанчыну аднаго з мужчын, то ўзнікла спрэчка. Адзін з гэтых гора-сяброў стаў даказваць другому, што дадзеная асоба не заслугоўвае ўвагі і кахання, другі аспрэчваў. У рэшце рэшт першы не вытрымаў і ўдарыў нажом у грудзі другога, а пасля пакінуў застолле. Пацярпелы страціў прытомнасць. У хуткім часе ў дом завіталі медыкі, а пасля і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Узбуджана крымінальная справа.
Вольга ЛІТВІНОВІЧ, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Але калі размова зайшла пра каханую жанчыну аднаго з мужчын, то ўзнікла спрэчка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика