Інфармацыйная бяспека непаўналетніх. 21.by

Інфармацыйная бяспека непаўналетніх

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Самае папулярнае захапленне на сённяшні дзень - сацыяльныя сеткі. Практычна ўсе маладыя людзі, дзеці, іх бацькі і нават бабулі і дзядулі маюць свае старонкі ў той ці іншай сацыяльнай сеткі. Але самае жудаснае заключаецца ў тым, што дзеці безкантрольна і без разумення ўсёй адказнасці карыстаюцца тым, што на першы погляд павінна прыносіць карысць. Не бачачы перад сабой твар чалавека, не атрымліваючы звыклы водгук у выглядзе жэстаў, інтанацыі і мімікі, лёгка адчуць, што ўсё гэта понарошку, і можна сказаць лішняе. Менавіта таму адна з найважнейшых рэчаў, якую трэба растлумачыць падлетку на ўсё астатняе жыццё, гучыць так: не пішы ў Інтэрнэце таго, што не зможаш сказаць чалавеку ў вочы, стоячы перад усім класам і ўсімі знаёмымі. Толькі таго, хто зразумеў і адчуў гэтае правіла, можна выпускаць на абшары сацыяльных сетак.

На педагагічным савеце прысутнічаў старшы оперупаўнаважаны аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РАУС Глушань К.У. Канстанцін Уладзіміравіч расказаў прысутным, што наступствы безкантрольнага доступу ў сусветным павуцінні могуць быць жудаснымі: наркотыкі, гандаль людзьмі, шантаж, педафілія, дзіцячая парнаграфія, нават смерць, не кажучы ўжо аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці. Галоўная памылка, якая падпільноўвае ў Сеткі і дарослых, і дзяцей, - адчуванне, што ўсё можна рабіць безнаказана. У апошнія гады моладдзю здзяйсняюцца злачынствы, якія раней былі прэрагатывай толькі дарослых. Напрыклад, злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, махлярства, незаконныя дзеянні, звязаныя з наркотыкамі. Але неабходна разумець, што менавіта  дарослыя ў першую чаргу адказныя за бяспеку і клопат пра дзяцей. 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце К.І.Ракіцкая

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 снежня для настаўнікаў Беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава прайшоў педагагічны савет па тэме "Фарміраванне інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх".Сучасны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика