Ад сэрцаў вялікіх – сэрцам малым . 21.by

Ад сэрцаў вялікіх – сэрцам малым

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З каляднымі падарункамі ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця завіталі кіраўнікі сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «ЭНЕРГА-ОІЛ» і закрытага акцыянернага таварыства «МТБанк» разам са старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алегам Семенчуком.

У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» яны пры ўдзеле таварыства з абмежаванай адказнасцю «Велес-Міт» прывезлі сюды канцэртнае абсталяванне, цацкі, гульні, наборы для рука­дзелля, спартыўны інвентар, прадукты, прысмакі.

Зазірнуўшы ў актавую залу дома-інтэрната, госці сталі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі святочнага прадстаўлення. Падчас экскурсіі па ўстанове прадстаўнікі бізнес-структур звярнулі ўвагу на тое, што тут створаны выдатныя ўмовы для развіцця і рэабілітацыі выхаванцаў.

Як адзначыў выканаўца абавязкаў старшыні праўлення ЗАТ «МТБанк» Аляксандр Цітоў, банк удзельнічае ў акцыях, накіраваных на аказанне дапамогі дзецям, ужо чвэрць стагоддзя. Важнасць дабрачыннай місіі ўсведамляе кожны яго супрацоўнік.

– Разумеем ступень ускладзенай на нас сацыяльнай адказнасці, таму гатовы і надалей падтрымліваць падобныя акцыі, – дадаў дырэктар СЗАТ «ЭНЕРГА-ОІЛ» Дзмітрый Паўловіч. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З каляднымі падарункамі ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця завіталі кіраўнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика