“Раёнцы” — 80. Пра што паведамляў “Чырвоны сцяг” 11 студзеня 1945 года?. 21.by

“Раёнцы” — 80. Пра што паведамляў “Чырвоны сцяг” 11 студзеня 1945 года?

12.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


2019-ы год азнаменаваны  цэлым шэрагам юбілейных дат. 100-годдзе з дня ўтварэння  БССР. 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 25-годдзе  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 25-годдзе ўстанаўлення прэзідэнцкай  формы кіравання ў нашай  краіне і выбранне яе першага  Прэзідэнта.

А таксама сваё 80-годдзе адзначаць  газеты тых рэгіёнаў Заходняй Беларусі, якія ў верасні 1939 года былі далучаны да Савецкай Беларусі. У тым ліку — і Нясвіжская раённая газета. З 1939 да 2002 года яна называлася “Чырвоны сцяг”.

Газета “Чырвоны сцяг” пачала выдавацца ў верасні 1939 г. Ля вытокаў яе нараджэння стаяў мінскі журналіст Віктар Фінкевіч, якога прызвалі ў Чырвоную Армію перад самым уз’яднаннем Беларусі і неўзабаве адкамандзіравалі ў распара-джэнне Нясвіжскага Часовага ўпраўлення. Амаль адначасова прыбыў і журфакавец Ануфрый Ермалаевіч Дрозд. Калі друкарская справа наладзілася і газета выканала першапачатковую ролю па арыентацыі насельніцтва ў сувязі з выбарамі дэлегатаў на Народны сход у Беласток, яе рэдактар адбыў у вай-сковую часць. Змяніў яго Дзіямінскі (імя не захавалася) — работнік Белдзяржвыдавецтва. Адказным сакратаром стала Марыя Дзмітрыеўна Ухваронак, старшакурсніца ўніверсітэта. Паліграфістам заставаўся вопытны спецыяліст яшчэ ад польскіх часоў Уладзімір Іванавіч Маеўскі. Перад вайной рэдактарам працаваў Аляксандр Васільевіч Гарбараў. Ноччу на 22 чэрвеня1941 года ён падпісаў чарговы нумар да друку, а днём усе пачулі аб нападзе на Савецкі Саюз фашысцкай Германіі.

У пасляваенны час аднаўляць выпуск райгазеты ўлады даручылі Уладзіміру Пятровічу Гулю, былому падпольшчыку, члену КПЗБ, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Потым адказным рэдактарам працавала Марыя Дзмітрыеўна Ухваронак.

У архіве  рэдакцыі захаваліся старыя падшыўкі газеты — іменна з таго часу, калі яе выпускалі пад кіраўніцтвам М.Д. Ухваронак, з 1945 года. Выходзіла яна два разы ў тыдзень на аркушах газетнай паперы памерам 28 на 20 сантыметраў. Лісты пажоўклі ад часу, але не страцілі значнасці і важнасці. Падумаць толькі — ім ужо 74 гады. І яны ўтрымліваюць такія цікавыя звесткі пра наш раён, пра яго людзей, пра падзеі ў краіне і за мяжой.

Сёння мы пачынаем знаёмства нашых чытачоў з рарытэтамі — некаторымі заметкамі “раёнкі” тых часоў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Пра гэта паведамляла газета “Чырвоны сцяг” 11 студзеня 1945 года

УМЕЛА АРГАНІЗАВАЦЬ

ПАЛІТЫЧНА-ВЫХАВАЎЧУЮ РАБОТУ

СЯРОД МОЛАДЗІ

Моладзь нашага раёна пасля выгнання нямецкіх захопнікаў прыняла актыўны ўдзел ў аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі. Усімі сіламі і сродкамі яна дапамагае граміць праклятага ворага. Сіламі комсамольцаў і ўсёй моладзі раёна сабрана 38 тысяч рублёў грашовых сродкаў на пабудову танкавай калоны “Беларускі комсамолец”. Маладыя патрыёты аказваюць вялікую дапамогу органам совецкай улады ва ўсіх правадзімых палітычна-гаспадарчых кампаніях.

Вялікую палітычна-масавую работу праводзіць комсамольская арганізацыя пры Ланьскім сельсовеце, дзе сакратаром тав. Жук. Пры пярвічнай арганізацыі працуе гурток па вывучэнню кнігі тав. Сталіна “Аб Вялікай Айчыннай вайне”, гурток па вывучэнню Праграмы і Статута ВЛКСМ. Моладзь вёскі з вялікай ахвотай наведвае гэтыя гурткі. Комсамольцы з’яўляюцца агітатарамі. Яны расказваюць насельніцтву аб становішчы на франтах Айчыннай вайны, аб пастановах партыі і ўрада, мабілізуюць насельніцтва на выкананне дзяржаўных задач.

Але не ўсе комсамольскія арганізацыі зразумелі задачы, пастаўленыя перад імі. Пярвічная комсамольская арганізацыя пры райбальніцы (сакратар тав. Прызна) не займаецца пытаннем паліт-масавай работы сярод моладзі. Як вынік, адсутнічае рост арганізацыі. Комсамольцы не з’яўляюцца агітатарамі, не праводзяць паліт-выхаваўчай работы сярод насельніцтва, не  вучацца самі.

Чаму комсамольскай арганізацыі не правесці адчынены камсамольскі сход, з пастаноўкай цікавага даклада або лекцыі, арганізаваць гурток па вывучэнню кнігі таварыша Сталіна “Аб Вялікай Айчыннай вайне”, арганізаваць гурткі мастацкай самадзейнасці?

Айчынная вайна ўступіла ў сваю рашаючую фазу. Тав. Сталін ў сваім дакладзе “Аб 27 гадавіне Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі” сказаў: “3 гатага часу і назаўсёды наша зямля свабодна ад гітлераўскай погані. Цяпер з Чырвонай Арміяй застаецца яе апошняя заключная місія: давяршыць разам з арміямі нашых саюзнікаў справу разгрому нямецка-фашысцкіх армій, дабіць фашысцкага звера ў яго ўласнай бярлозе і ўзняць над Берлінам сцяг перамогі”.

Гэтая рашаючая фаза вайны патрабуе ад нас напружання ўсіх сіл, мабілізацыі ўсіх сродкаў для канчатковага разгрому нямецкіх захопнікаў. Айчынная вайна патрабуе ад кожнага грамадзяніна высокай дысцыпліны, гатоўнасці пайсці на самаахвярныя подвігі ў інтарэсах Радзімы і свайго народа.

Задача комсамольскіх арганізацый — давесці гэта да сазнання моладзі і ўсяго насельніцтва, растлумачыць, што канчатковую перамогу над нямецкімі захопнікамі можна заваяваць толькі ў жорсткай барацьбе з фашызмам, штодзённа выхоўваць беззаветную адданасць і любоў да сваёй Радзімы і кіпучую нянавісць да яе ворагаў.

Бірукоў,

сакратар РК ЛКСМБ.


 

АБ АГЛЯДЗЕ  МАСТАЦКАЙ САМАДЗЕЙНАСЦІ

 

У мэтах павышэння ідэйнага і мастацкага ўзроўню харавой, вакальнай, драматычнай і іншай самадзейнасці, папаўнення яе рэпертуара творамі аб вялікіх перамогах Совецкага Саюза, аб доблесці Чырвонай Арміі, аб гераізме совецкага народа і подвігах партызан і партызанак, а таксама лепшымі творамі класікаў і совецкіх кампазітараў,— СНК БССР дазволіў Упраўленню па справах мастацтва правесці рэспубліканскі, абласныя і раённыя агляды мастацкай самадзейнасці.

Раённыя агляды мастацкай самадзейнасці праводзяцца з 20 снежня 1944 года па 1 лютага 1945 г., абласныя агляды — з 15 па 25 лютага 1945 г. і рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці — з 1 па 15 сакавіка 1945 г.

 

 

У нашым раёне агляд мастацкай самадзейнасці адбу-дзецца 27 і 28 студзеня 1945 года. Перад гэтым адбудуцца агляды мастацкай самадзейнасці па школах, хатах-чыгальнях і клубах.

Зараз гурткі мастацкай самадзейнасці ўзмоцнена рыхтуюцца да раённага агляду, каб заваяваць права ўдзелу ў абласным і рэспубліканскім аглядах.

Вялікую цікавую праграму рыхтуюць гурткі мастацкай самадзейнасці Беларускай і Рускай СШ г. Несвіжа, самадзейны калектыў ДСК і іншыя.

Байко,

заг. аддзела прапаганды

і агітацыі РК КП(б)Б.

 

Ад совецкага

інформбюро

 

Аператыўная зводка

за 5-га студзеня

 

На працягу 5-га студзеня ў раёне Будапешта нашы войскі вялі баі па знішчэнню акружанай у горадзе групіроўкі праціўніка і занялі   233 кварталы.

У ходзе вулічных баёў 4 студзеня нашы войскі ўзялі ў палон 2.400 нямецкіх і венгерскіх салдат і афіцэраў.

На паўночным захадзе ад Будапешта нашы войскі з поспехам адбілі рад моцных атак пяхоты і танкаў праціў-ніка, які прабаваў прабіцца да Будапешта. У баях за 4 студзеня ў гэтым раёне нашы войскі падбілі і знішчылі 51 нямецкі танк. У паветраных баях і агнём зянітнай артылёрыі ў раёне на паўночным захадзе ад Будапешта збіта 29 самалётаў праціўніка.

 

Аператыўная зводка

за 6-га студзеня

 

На працягу 6-га студзеня ў раёне Будапешта нашы войскі, прадаўжаючы баі па знішчэнню акружанай групіроўкі праціўніка, занялі 173 кварталы. У баях за 5 студзеня ў горадзе Будапешце, нашы войскі ўзялі ў палон 1.630 нямецкіх і венгерскіх салдат і афіцэраў.

На паўночным захадзе ад Будапешта нашы войскі адбівалі атакі буйных сіл пяхоты і танкаў праціўніка і нанеслі яму вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.

На другіх участках фронта — пошукі разведчыкаў і ў радзе пунктаў баі мясцовага значэння.

За 5 студзеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 130 нямецкіх танкаў, з іх 65 танкаў на паўночным захадзе ад Будапешта. У паветраных баях і агнём зянітнай артылерыі збіта 17 самалётаў праціўніка.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2019-ы год азнаменаваны  цэлым шэрагам юбілейных дат. 100-годдзе з дня ўтварэння  БССР. 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 25-годдзе ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика