Колькасць ахвяраў выбуху ў Парыжы ўзрасла да чатырох. 21.by

Колькасць ахвяраў выбуху ў Парыжы ўзрасла да чатырох

13.01.2019 17:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: REUTERS

Колькасць ахвяраў выбуху ў Парыжы ўзрасла да чатырох. Як паведамляе AFP са спасылкай на пракуратуру Парыжа, пад заваламі знойдзенае цела яшчэ аднаго чалавека. Адна з жыхарак дома, дзе адбылося здарэнне, па-ранейшаму лічыцца зніклай без вестак.

Раней стала вядома, што ў выніку выбуху ў пякарні на вуліцы Трэвіз загінулі двое пажарных і іспанская турыстка. 47 чалавек пацярпелі, 10 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Здарэнне адбылося раніцай у суботу: спачатку ў памяшканні пякарні адбылася ўцечка газу, а затым узгаранне, якое і справакавала выбух. Увесь першы паверх будынка зруйнаваны, у суседніх будынках выбіла вокны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: REUTERS Колькасць ахвяраў выбуху ў Парыжы ўзрасла да чатырох. Як паведамляе AFP са спасылкай на пракуратуру Парыжа, пад заваламі знойдзенае цела яшчэ аднаго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика