У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры. 21.by

У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры

14.01.2019 14:50 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A
У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры
minsk.mchs.gov.by

У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры Каменнагорскай вуліцы. Здарэнне адбылося ўдзень 13 студзеня. Бацька быў на працы, а маці паехала па сваіх справах. Хлопчыкі ва ўзросце 9, 10 і 12 гадоў паставілі каструлю на электрапліту і налілі алею. Калі ён загарэўся, старэйшы з іх стаў заліваць полымя вадой, пасля чаго агонь перакінуўся на сцены і шторы.

Хлопчыкі перапалохаліся. Яны нікуды не патэлефанавалі і не паведамілі пра здарэнне. Прэс-служба МНС адзначае, што дзякуючы таму, што дзеці выбеглі на вуліцу, яны засталіся жывыя. Пажар у кватэры на другім паверсе шматкватэрнага дома ліквідавалі ратавальнікі. Агонь паспеў пашкодзіць маёмасць.

МНС нагадвае бацькам, што пакідаць без нагляду дзяцей катэгарычна забараняецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mchs.gov.by У Мінску дзеці без дарослых гатавалі бульбу фры і ўчынілі пажар у кватэры Каменнагорскай вуліцы. Здарэнне адбылося ўдзень 13 студзеня. Бацька быў на...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика