На прафсаюзным п’едэстале – лепшыя. 21.by

На прафсаюзным п’едэстале – лепшыя

14.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы мінулага года былі названы пераможцы і прызёры раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. 
Першае месца па выніках работы ў 2018 годзе заняла прафсаюзная “пярвічка” ДУА “ВПК Галавічпольскі дзіцячы сад- сярэдняя школа” Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Гэта дасягненне не выпадковае. Грамадская суполка школы вельмі актыўная і згуртаваная. І ў гэтым вялікая заслуга яе прафсаюзнага лідара Т.В. Скерсь. Тарэса Вацлаваўна ўжо шмат год узначальвае пярвічную арганізацыю, да выканання грамадскіх абавязкаў адносіцца не толькі адказна, але і з душой.
 На другую ступеньку п’едэстала ўзнялася пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ “Васілішкі” прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на чале з Валянцінай Іосіфаўнай Бакун, дзелавыя і арганізатарскія якасці якой даўно вядомы і заслугоўваюць павагі. І замкнула тройку лепшых пярвічная прафсаюзная арганізацыя Шчучынскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства пад старшынствам вопытнай і аўтарытэтнай Вольгі Міхайлаўны Валошык.
Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу былі адзначаны дыпломамі Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і каштоўнымі падарункамі. Узнагароды ўручылі кіраўнік гэтага аб’яднання Ю.Т. Пашук і намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта.
– У нашым раёне налічваецца больш за 80 пярвічных прафсаюзных арганізацый, ёсць шмат прыкладаў іх актыўнай работы, дзелавога супрацоўніцтва з наймальнікамі. А значыць, у многіх ёсць усе шанцы патрапіць у лік пераможцаў сёлетняга агляду-конкурсу, – адзначыў Юрый Тадэвушавіч Пашук.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага года былі названы пераможцы і прызёры раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю.  Першае месца па выніках работы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика