Вывучаць гісторыю роднага краю вучням СШ №2 імя К.П.Арлоўскага дапамагае школьны музей. 21.by

Вывучаць гісторыю роднага краю вучням СШ №2 імя К.П.Арлоўскага дапамагае школьны музей

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


За 81 год з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці на яе тэрыторыі адбылося нямала значных падзей, якія назаўсёды застануцца ў гісторыі. А ствараюць гісторыю людзі: нямала нашых знакамітых землякоў здзейснілі ратныя і працоўныя подзвігі ў імя сваёй Радзімы.

Вельмі важна, каб пра гэта ведала падрастаючае пакаленне, а таксама пра тое, як жыў і развіваўся іх родны край, якія этапы станаўлення прайшоў. Гэта адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні патрыятызму ў дзяцей і моладзі. На ўроках у школе рабяты засвойваюць тэарэтычныя веды, але больш падрабязна зведаць мінулае, а таксама на ўласныя вочы ўбачыць прадметы побыту і іншыя атрыбуты таго часу дапамагаюць музеі.
Навучэнцы СШ №2 імя К.П.Арлоўскага часта наведваюць школьны гісторыка-краязнаўчы музей, тэматычныя стэнды і экспанаты якога падрабязна распавядаюць пра падзеі, знакамітых жыхароў раёна і вобласці. Цікавыя экспазіцыі дазваляюць дакрануцца да мінулага малой радзімы, вывучыць яе гісторыю і культуру.
На фота: настаўнік гісторыі Валянціна Яскевіч распавядае вучням 5 «А» класа пра знакамітых прадстаўнікоў Магілёўшчыны; рабяты з цікавасцю знаёмяцца з матэрыяламі стэнда, прысвечанага 100-годдзю БССР.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 81 год з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці на яе тэрыторыі адбылося нямала значных падзей, якія назаўсёды застануцца ў гісторыі. А ствараюць гісторыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика