З падарункамі на агеньчык. 21.by

З падарункамі на агеньчык

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Двор Дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Занарачы зіхаціць агнямі — столькі гірлянд асвятляюць яго ў вечаровай цемры. Днямі сюды завіталі госці: намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Яцына і Снягурка (у ролі яе была Ангеліна Пашкевіч). Павіншавалі дзяцей, якія тут выхоўваюцца, пажадалі не хварэць, старанна вучыцца і каб усё ў іх было добра. А са словамі «каб жыццё было салодкае, без гарчынкі» Снягурка перадала Ваню, Юру, Насці і Максіму падарункі ад ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. А тым, каго не было, хто ў гэты час вяртаўся з аздараўлення, падарункі паклалі пад ёлку.
Госці распыталі дзяцей пра святкаванне Новага года, пра тое, якія загадвалі жаданні. Хтосьці пажадаў шчасця для ўсіх, нехта — дабіцца поспехаў у вучобе…
А пакуль дзеці гаварылі са Снягуркай, пра падрыхтоўку да свят расказала маці-выхавальнік Дзіцячага дома сямейнага тыпу Жанна Кавальская.
— У нас дапамагалі ўсе, — патлумачыла яна. — У кожнага ёсць свае абавязкі, як у звычайныя дні, так і ў святы. Бо ў кожнага — свае здольнасці. Так, Ваня выразаў розныя карцінкі і ўпрыгожваў імі вокны. Максім са старэйшым Юрам, які ўжо студэнт, вешалі гірлянды: дзе правадкі паламаліся, усё спаялі. Малодшы Юра хоча быць поварам, дык нам дапамагаў па кухні. І Насця тут старалася. Словам, усё рабілі разам.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: выхаванцы Дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Занарачы са Снягуркай.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двор Дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Занарачы зіхаціць агнямі — столькі гірлянд асвятляюць яго ў вечаровай цемры. Днямі сюды завіталі госці: намеснік старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика