Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына перамагла ў конкурсе «Хачу вучыцца ў STEM-класе!». 21.by

Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына перамагла ў конкурсе «Хачу вучыцца ў STEM-класе!»

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3068 (Копировать)У апошнія дні мінулага года Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” назвала  прызёраў і пераможцаў конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM -класе”. Гэта  10 беларускіх школ, у якіх ужо ў 2019 годзе  будуць адчынены STEM-цэнтры. У ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу  – установа адукацыі нашага раёна: “Сярэдняя школа № 1 г. п. Шаркаўшчына”, якая заваявала 3-е месца і ўвайшла ў тройку прызёраў конкурснай праграмы. У якасці ўзнагароды  наша  першая школа бясплатна атрымае ўсё неабходнае абсталяванне для адкрыцця ўласнага  STEM-класа.

Мэта   STEM-цэнтраў, якія ў наш час набіраюць усё большую  папулярнасць за мяжой,  — даць магчымасць сучасным школьнікам набываць веды і асвойваць навыкі , неабходныя для жыцця ў тэхналагічным грамадстве. Асновы для праграм навучання ў STEM -цэнтрах   задаюцца чацвёркай “арыентыраў”: навука, тэхналогіі, інжынерыя і матэматыка.

-У новым класе дапытлівыя і таленавітыя дзеці змогуць адкрываць для сябе займальны свет праграміравання, робататэхнікі, вучыцца 3D-мадэліраванню і іншым навыкам, без якіх у хуткім часе будзе складана ўявіць жыццё сучаснага грамадства,-адзначыла каардынатар праекта ў сярэдняй школе № 1 нашага гарадскога пасёлка, настаўніца інфарматыкі Ірэна Іванаўна Тарнёнак  ( у 2016 годзе яна была ўзнагароджана Знакам  Міністэрства Адукацыі РэспублікіБеларусь “Выдатнік адукацыі”). –У нашай школе ў бягучым годзе Асацыяцыяй “Адукацыя для будучыні”  пры садзейнічанні вядучых беларускіх ІТ-кампаній будзе адчынены STEM -цэнтр. Згодна з умовамі конкурсу неабходнае абсталяванне на суму да 20 тысяч беларускіх рублёў   будзе закуплена для школы   згодна з яе запатрабаваннямі. У яго лік, як правіла, уваходзяць  ноутбукі, 3D-прынтэр, наборы для адукацыйнай робататэхнікі вялікі экран, праектар ці інтэрактыўная дошка. Абазначаная грашовая сума ўключае ў сябе і курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў, якія будуць працаваць у STEM-цэнтры, а таксама правядзенне канферэнцыі для дзяцей  і педагогаў па папулярызацыі дзейнасці новага класа.

А вучні ў сярэдняй школе № 1 ўжо сёння з нецярпеннем чакаюць адкрыцця новага STEM–цэнтра  ў сваёй навучальнай установе.  Узначальваць яго работу будзе настаўніца інфарматыкі Ірэна Іванаўна Тарнёнак. Разам са сваімі калегамі  настаўнікам фізікі Барысам Серафімавічам Лонскім і настаўніцай матэматыкі Людмілай Львоўнай Шаблоўскай   гэты педагог падала заяўку на конкурс  “Хачу вучыцца ў STEM-класе!” і шмат зрабіла для таго, каб   работа творчага калектыву шаркаўшчынскіх педагогаў не засталася незаўважанай на рэспубліканскім узроўні.   І гэта пры тым, што толькі на першы этап конкурснай праграмы было пададзена 250 заяў ад удзельнікаў.

Педагогі і вучні прымалі ўдзел у двух этапах конкурснай праграмы. Першы з іх прадугледжваў стварэнне ўласнага  відэароліка на тэму “Хачу вучыцца ў STEM-класе!”.Цікавы відэаролік для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе  дапамаглі зрабіць  вучні 11 Б класа:Дзмітрый Гінько і Андрэй Грыгаровіч.

А тыя ўдзельнікі, якія прайшлі ў другі этап конкурснай праграмы ,  атрымалі магчымасць распрацаваць і правесці свой STEM-урок ці факультатыўны занятак. Пры гэтым шаркаўшчынскія педагогі ў сваёй рабоце аддавалі перавагу менавіта ідэям дзяцей, вучылі іх працаваць у камандзе,з дапамогай ІТ-тэхналогій атрымліваць для сябе новыя веды.Падчас сваёй самастойнай работы хлопчыкі і дзяўчынкі самі размяркоўвалі абавязкі , вучыліся слухаць адзін аднаго і ў той жа час аргументавана  адстойваць свае пункты гледжання.  Падчас такой работы педагог выступае ў якасці кансультанта , накіроўваючы ідэі дзяцей ў правільным напрамку.

А для ўдзелу ў конкурсе вучнямі  6б класа нават  быў створаны свой калектыўны прадукт  — інтэрактыўная мадэль трэнажора для вачэй, удасканаленая мадэль выкарыстоўваемага ў школе трэнажора.  Як бачна, калектыўная праца дзяцей і вучняў атрымала высокую ацэнку арганізатараў конкурсу. Як і самі прыёмы і метады работы, якія паспяхова выкарыстоўваюць у сваёй рабоце творчыя шаркаўшчынскія педагогі ў сярэдняй школе № 1, прывіваючы цікавасць вучням да сваіх школьных прадметаў.

Вось і на  занятках у STEM -класах дзеці будуць вучыцца ствараць праграмы і  сайты, канструіраваць робатаў, выкарыстоўваючы веды законаў фізікі, матэматыкі, хіміі і біялогіі. Гэта павысіць інтарэс шаркаўшчынскіх дзяцей да дакладных навук, павялічыць агульны ўзровень іх  ведаў, а таксама стане  своеасаблівай матывацыяй для таго, каб выбраць адну з  тэхнічных спецыяльнасцяў  (надзвычай запатрабаваных у наш час) у перспектыве. І нават калі нашы вучні не звяжуць сваё далейшае жыццё з ІТ-тэхналогіямі, вучоба ў  STEM-класе дапаможа ім развіць лагічнае мысленне, навучыць  працаваць у камандзе, пазнаёміць з новымі сучаснымі тэхналогіямі.Нездарма праграміраванне ў наш час называюць другой пісьменнасцю. Немалаважным з’яўляецца і той факт, што вучоба для дзяцей   у новым STEM-класе будзе абсалютна бясплатнай.

Асаблівыя словы падзякі настаўніца інфарматыкі Ірэна Іванаўна Тарнёнак выказала вучням 6 Б класа Уладзіславу Смерцеву, Міхаілу Свяцкаму, Даніілу Кузьмянкову, Ульяне Носка, Дзіяне Седзюкевіч і Аляксандру Старавойтаву за сумесную працу на STEM-уроку.

Віншуем вучняў і педагогаў УА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Шаркаўшчына” з заслужанай перамогай!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_3075 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика