О перебоях с ушачским хлебом и о том, одинаковый ли хлеб попадает на полки сельских магазинов и в глубинке?. 21.by

О перебоях с ушачским хлебом и о том, одинаковый ли хлеб попадает на полки сельских магазинов и в глубинке?

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна знаёмая заўсёды, калі едзе ў Старое Cяло, купляе некалькі боханаў ушацкага хлеба. Свежы разыходзіцца імгненна, таму і просяць бацькі прывезці некалькі, спасылаючыся на тое, што ў іх магазіне ніколі не бывае такога. Чаму гэтак? Няўжо сапраўды на вёску адпраўляюць тое, што не рэалізавалі ў райцэнтры. І калі тавар “другой свежасці” ў даволі буйных населеных пунктах, то які трапляе ў глыбінку?

Ну што вы, кожны дзень аўталаўкі загружаюцца на заводзе свежым хлебам, – сцвярджае агент райспажыўтаварыства па забеспячэнні Анжэла Мікалаеўна Дзямешка. – Я і сама часта ў іх бяру. А таксама бачу, з чым вяртаюцца. Максімум бохан-два застаецца. Проста па стандартах хлеб павінен адгружацца ўжо астуджаны, ды пакуль даедзе да канчатковага пункта прызначэння, зразумела, не такі свежанькі, на які можна натрапіць у магазінах Ушач.

Што датычыцца дастаўкі ў вясковыя магазіны, то хлебавозы таксама загружаюцца штодня і згодна з графікам развозяць тавар па крамах. Начальнік хлебапякарнага цэха Ірына Аляксандраўна Казлоўская пераконвае, што завод працуе выключна пад заказ, а не ў запас. “Чорны хлеб выпускаецца ў начную змену згодна з той колькасцю, якую ўказалі загадчыкі магазінаў. І калі яны не распрадалі ўвесь ранейшы і не ўдакладнілі па тэлефоне заказ, то можа з’явіцца лішак. Аднак ён зусім нявялікі і не азначае, што мы адпраўляем пратэрмінаваную прадукцыю. Усё згодна стандартаў, па якіх тэрмін прыдатнасці хлеба ў цэлафане – 96 гадзін. Боханы пасля астывання пакуюцца і развозяцца ў гандлёвыя кропкі: самы крайні тэрмін – на наступны дзень. На заводзе ўпакаваны хлеб можа знаходзіцца да 48 гадзін”.

Ірына Аляксандраўна падкрэсліла, што накірунак завода зараз – на максімальную ўпакоўку тавару, паколькі гэта адпавядае санітарна-гігіенічным нормам і падаўжае свежасць прадукцыі. Ёсць вырабы, якія “нараджаюцца” толькі ва ўпакоўцы, напрыклад, багет. Аднак калі ёсць выбар – хлеб упакаваны ці не – робяць згодна з заказам прадаўцоў.

Адказала І.А.Казлоўская і пра перабоі з ушацкім хлебам на Новы год:

– 28 снежня зламалася печ, на якой выпускаецца стандартны чорны. Нагадаю, што гэта лінія працуе з шасцідзясятых гадоў. Яна цагляная, выдатна трымае цяпло, хлеб добра падымаецца, аднак не толькі затратная, паколькі не мае поўнай загрузкі, дык яшчэ і вычарпала свой вытворчы рэсурс і часта ламаецца. Апошні збой мы ліквідавалі толькі ў ноч з 1 на 2 студзеня, а на дні прастою арганізавалі дастаўку хлеба з Бешанковіч. Калі ў нейкіх магазінах падчас святаў ён адсутнічаў на прылаўках, то ў гэтым пралік толькі іх загадчыкаў. Хлеб на заводзе быў, мы працавалі 29, 30 і 31 і дастаўлялі яго па дадатковых заяўках, як напрыклад, у “Родны кут”.

Калі ж я 10 студзеня высвятляла сітуацыю, абыходзячы магазіны, знайшла на паліцах цэнтральных крам запакаваны 8 (не надта мяккі), 9, а таксама 10 чысла. І не ўтрымалася, каб не купіць “Крынічны заварны”. Бохан быў у лепшых традыцыях ушацкага хлеба, такі смачны, што можна есці як асноўную страву. Толькі сыты галоднаму не таварыш, і ці пераканаеш у гэтым таго, каму не пашчасціла, і ён набыў, напрыклад, пазаўчарашні. Годны, але розніца, канечне, ёсць. І ўсё ж чула ў адрас ушацкіх хлебапёкаў толькі словы ўдзячнасці, а пра нашу “цаглінку” людзі гаварылі нават вершаванымі радкамі.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна знаёмая заўсёды, калі едзе ў Старое Cяло, купляе некалькі боханаў ушацкага хлеба. Свежы разыходзіцца імгненна, таму і просяць бацькі прывезці некалькі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика