Новости Мядельского района. 21.by

Новости Мядельского района

16.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мядзельскім музеі народнай славы 14 студзеня адкрылася мастацкая выстава «У імя роднай Беларусі». Прымеркавана яна да 80-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. На выставе прадстаўлены працы творцы.

***

За мінулы год няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў раёне не зарэгістравана, паведаміў намеснік начальніка аддзела Маладзечанскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Вадзім Вансовіч. Фактаў утойвання арганізацыямі раёна няшчасных выпадкаў на вытворчасці не выяўлена.

***

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры набіраюць групу па скандынаўскай хадзьбе. Узрост наведвальнікаў не абмежаваны. Заняткі плануецца праводзіць два разы на тыдзень у вячэрні час.

***

У цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна прадэманстравалі дасягненні навучэнцаў за першае паўгоддзе. Для гэтага правялі святочны навагодні мікс «І зноў: «З новым годам!». Прадстаўленне арганізавана педагогам дадатковай адукацыі Тэрэсай Лаўнюжэнка і яе аб’яднаннем «Ад «полькі» да «хіп-хопа». Яго ўдзельнікі дэманстравалі вывучаныя танцы, гулялі ў гульні. Да ўдзелу прыцягвалі і сваіх бацькоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мядзельскім музеі народнай славы 14 студзеня адкрылася мастацкая выстава «У імя роднай Беларусі». Прымеркавана яна да 80-годдзя з дня нараджэння народнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика